Пазняк перакананы, што ў другім туры выбараў-1994 перамог бы Лукашэнку
-
13.07.2024Пытанне , вы чытаць умееце? Хоць бы газеты. Ці толькі прэтэнзіі пісаць? Да забароны кампартыі яны і прыйшлі менавіта праз дзьвюхпартыйную сістэму. Ад манаполіі КПСС праз дзьвюх ці шмат партыйную сістэму да нацыянальнае дзяржавы. З абраннем на кіроўныя пасады менавіта кампраміснных фігур. (Бразаўкас, Квасьнеўскі.... Абодва былыя камуністы, дарэчы). Нават Ландсбергіс, той першы, старэйшы, каторы прафесар музыкі, быў чалавекам здольным да кампрамісу і плюралізму. Гэта вам не адвечны падлетак Зянон, са сваім характэрным "мы з вашымі рукамі яшчэ разьбярэмся!".
-
13.07.2024Мемуары, ну і дзе ты такі гнуткі сядзіш?
-
13.07.2024стары шкодник.... Брррррррррррррр....
-
13.07.2024Имя яму шкодник, клавішы купі, троль лукашысцкі
-
13.07.2024Усе так і было
-
13.07.2024Имя яму шкодник, Няхай напіша мемуары.... Гэта было бы выдатна і кожны Беларус параўбы з рэчаіснасцю...
-
13.07.2024Па тэме публікацыі Зянона я вышэй шмат чаго распавёў. Размовы з зянонаўцамі не будзе. Што параю іншым: найдзіце мае артыкулы ВЫБАРЫ ПРЫ КРЫВАВЫМ РЭЖЫМЕ за 2019 і гэты ж артыкул на русском ВОКРУГ ПРЕЗИДЕНТСКОЙ КАМПАНИИ за 2020 год. Там я распавядаю аб тым, што НАМ НЕПАТРЭБНЫ ПАРТЫІ і аб тым, што Лукашэнка не разумеў ШТО ЁН БУДАВАЎ і ШТО ПАБУДАВАЎ. Таму пачаў воскресать партии, Всебелоруские народные собрания и прочую хрень. Иными словами возвращать общество и РБ в минулае и в ниезвестно куда. Почему? Потому. Чітайте.
-
14.07.2024Anatol Starkou, пнх, здраднік
-
13.07.2024Про Литву.
У мяне ёсць артыкул "АБ СУВЕРЭНІТЭЦЕ, то бок Аб НЕЗАЛЕЖНАСЦІ
...для немаўлятаў, маладых, старых, і такіх невукаў як я". Так я назваў яго ў 2013 гаду ў сераду. Спачатку ён з'явіўся як каментар на Свабодзе, а потым там сям я его шмат дзе друкаваў. Ніжэй пачатак артыкула ад 6.12.2013, які ёсць на маёй старонцы ў фб.
"Незалежнасць Беларусі - канчатковы вынік палітыкі КПСС у гарбачоўскія часы падчас скону СССР.
У гэты момант толькі Літва і літоўскі народ, якім вельмі пашанцавала мець тады (і зараз) такога палітыка, як паважаны спадар Вітаўтас Ландсбергіс, вельмі добра, правільна і карэктна вялі сябе ў адносінах з Крамлём (не жадаю пісаць з вялікім, магутным, драпежным усходнім мядзведзем), і паміж сваімі грамадзянамі. Бо мэта ў літоўцаў была найважнейшая: НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ ЛІТВЫ. Мо таму ў іх нават былы камуніст Альгірдас Бразаўскас у 1992-м выконваў абавязкі прэзідэнта, а затым у 1993-98г.г. быў першым прэзідэнтам незалежнай постсавецкай Літвы.
Такім быў балтыйскі шлях, які, напрыклад, 23 жніўня 1989 года праз сымвалічны жывы ланцуг даўжынёй амаль у 600км і амаль з двух мільёнаў чалавек (~25% жыхароў прыбалтыйскіх савецкіх рэспублік), прадэманстраваў усяму свету імкненне трох балтыйскіх народаў СССР да свабоды, незалежнасці і ўзаемнай салідарнасці. Арганізатарамі шляху сталі Народныя фронты ў Эстоніі і Латвіі, ды Саюдзіс у Літве, заснаваныя ў вясну-лета 1988 года.
Беларусы - ёсць беларусы. Не тое, што мы ад рускіх часам атрымлівалі ў пятак, і таму не высоўваліся ПЕРШЫМІ ў часы краху СССР, а хутчэй таму, што мы такія: "Бач, нешта там у Прыбалтыцы людзі гудзяць-Фронцяць." Добра. Паглядзелі. Затым 19 кастрычніка 1988 года ў Мінску стварылі аргкамітэт Беларускага народнага фронту за перабудову «Адраджэнне», а праз год 24-25 чэрвеня 1989-га тамака ж у Прыбалтыцы ў Вільні зварганілі ўстаноўчы з'езд БНФ.
Але наш БНФ быў не НАШ БЕЛАРУСКІ БНФ, а быў зянонаўскі!
І ён не аб'ядноўваў беларусаў або грамадзян Беларусі, а ствараў у адносінах паміж імі - тады звычайнымі САВЕЦКІМІ ЛЮДЗЬМІ - праблемы. Напрыклад:
- беларуская мова (дый яшчэ па меркаванню зянонаўцаў яна павінна была быць тарашкевіца, аб якой і сёння акрамя спецоў ніхто толкам не ведае), не гледзячы на тое, што народ (як і цяпер) у рэальным жыцці карыстаўся русским языком;
- бел-чырвона-белы сцяжок, пад якім калабаранты ў 1941 сустракалі нацыстаў;
- з'явілася лаянка таго часу да тых хто меў іншы погляд ад зянонаўскага фронтаўскага погляду на падзеі і жыццё-быццё: "Ты - камуніст!" - "Сам ты камуніст!" Параўнайце з сённяшняй лаянкай паплечнікаў Зянона Пазьняка: "Ты - гэбіст!"- "Ты лукашыст!" - "Ты грантасмок", і інш.
Што гэткі "зянонаўскі час" тады азначаў для грамадства ці звычайнага беларускага грамадзяніна? Для рускага чалавека, які стагоддзямі жыў з намі беларусамі, гэта значыла, што настаў час ЧАМАДАН-ВАКЗАЛ-РАСІЯ, як тады казалі яго паплечнікі. Таксама гэта значыла, што за пяць месяцаў да выбараў-1994 кіраўнік "свайго прыватнага" зя БНФ нагадаў у вядомым артыкуле "О русском империализме и его опасности" тым русским людзям (~8-10% выбаршчыкаў або значнай частцы беларускага народа), дый сваім жа беларусам з парт-дзярж-гаспадарчай наменклатуры таксама выказаў, што, маўляў, пасля ЯГО перамогі-1994 і перамогі ЯГО ЗЯ БНФ на тых выбарах-94 ім усім - рускім і камуністам-беларусам, у якіх сем'і, то бок беларускай палітычнай эліце, якая займае высокія пасады ў дзяржаўнай уладзе і гаспадарцы, прадстаўнікі якой лічылі затым галасы ў выбарчых камісіях-1994, мала не пакажацца.
Але, яшчэ раз скажу, што гэта не наш беларускі дух ці ментальнасць казалі ў той час нашым тутэйшым рускім ці нашым тутэйшым камуністам у тым артыкуле, бо тады праз той сказ "О русском империализме и его опасности" ці праз паводзіны кіраўніка зя БНФ выказваўся зянонаўскі дух, а не беларускі. Адчуйце розніцу!" -
14.07.2024але ж артыкулы вакол Пазняка збіраюць і зараз (праз 30 год пасля яго паразы) найбольш каментароў. ці будзе гэтак жа годзе так у 2050-м вакол Светы? нешта вялікія сумневы. чаму? здагадайцеся самі
-
14.07.2024Я же выше сказал: Зянон шоумен. И это я не здесь на НН сказал впервые и не сейчас. Он не политик, он шоумен, который косит под радикального политика. Сказать что-то с броневичка толпе или написать в статейке или книжку издать ему удавалось и удается. А сделать он НИЧЕГО не смог и не сможет. Шоумен. Ни адраджэнне не атрымалася, ни БНФ, ни с камунистами ничога не зрабиу - Яны дагэтуль сядзяць на высоких пасадах (Мясникович), ни з мовай ничога не атрымалася. Тольки збегчы дэзерцир змог. Дый то памагли. Вось и уся рэалити.
Конечно Если будет бчб пропаганда в 2050, то она о нем вспомнит и Сярожыны байки таксама. Но только в виртуальном мире. В реальном его уже давно нет. Есть лишь тень шоумена Зянона. -
14.07.2024[Рэд. выдалена]
-
14.07.2024Артыкул Пазьняка ў дзіўнай газеце "Народная Газета" ("Народная Воля") закапаў усе шанцы на перамогу усіх нацыянальных сіл. Шматслоўна і падрабязна, амаль на цэлую газетную старонку, Пазьняк палохаў і пагражаў рэпрэсіямі, люстрацыямі, ганеннямі, стратай работы, спыненнем прамысловасці, эканамічным хаосам. Маўляў, Расея вораг, таму адрываемся, а усіх датычных (камуністаў, ваенных, "красных директоров") чакаюць дужа невяселыя перспектывы пры нашым прыходзе да ўлады. Ну і да таго падобнае бла-бла-бла... Ну лык які дурны туды палеўе? Канешне, і шырокія массы, і дзейныя людзі, і наменклатура, усе шарахнуліся прэч, адкаснуліся ад такіх перспектываў. Нагадаю, уся тагачасная палітыка была персаналізаваная. Вынік відавочны: не галасуем за Пазьняка, значыць не галасуем за нацыянальную ідэю.
-
14.07.2024Мемуары , не было ніякай нац ідэі. Было шоў зя нац ідэя, якое пачалося ад зянонаўскага псеўда адкрыцця Курапат. Прачытайце хаця б артыкул ЕўрарадыёFM
“Пазьняк не причем», дзе гаворыцца аб тым, што рэшткі
забітых пад Мінскам першымі знайшлі тры мінскіх пацана і яны
ж першымі паведвмілі куда надо. Пасля чаго прыехаў старшы афіцэр міліцыі і нейі Пазьняк.
Потым чытайце Быкава
Доўгую дарогу дадому, як яму пазванілі з ЛіМу і папрасілі напісаць паплавок. Быкаў сустрэўся з невядомым Пазьняком, прачытаў артыкул Курапаты дарога смерці, напісаў да яго паплавок у ЛіМ і пачаўся вэрхал. Гэта слова Васіля Быкава. Дык вось гэты бчб вэрхал да сённяшняга дня не канчаецца. Толькі я яго назваў шоў, а Пазьняка шоуменам. Вынік яго шматгадовага шоў - бчб пшык. -
14.07.2024Мемуары , Прачытайце і беларускія людзі тутэйшыя на НН няхай прачытаюць пра нашы бчб крыніцы:
“Позняк ни при чём”. Кто 30 лет назад нашёл кости расстрелянных в Куропатах
ПАВЕЛ СВЕРДЛОВ 02/06/2018 - 18:06
https://euroradio.fm/ru/poznyak-ni-pri-chyom-kto-30-let-nazad-nashyol-kosti-rasstrelyannyh-v-kuropatah
Затем прочитайте Доўгую дарогу дадому Васіля Быкава. Разьдзел 107. Курапаты.
«Галоўным рэдактарам „ЛіМу“ тады быў Анатоль Вярцінскі, ён намагаўся рабіць газэту пісьменьнікаў актыўным барацьбітом за перабудову, надрукаваў шэраг сьмелых і глыбокіх артыкулаў пра палітыку і асабліва пра стан беларускай мовы. Аднойчы ён пазваніў мне і папрасіў пра адну паслугу. Рэч была ў тым, што два аўтары — Зянон Пазьняк і Леанід Шмыгалёў — прынесьлі яму артыкул пра знойдзеныя пад Менскам пахаваньні ахвяраў НКВД 30-х гадоў. Каб надрукаваць артыкул, трэба „паплавок“ — кароценькая прадмова кагось з аўтарытэтных аўтараў, якога ён бачыць у асобе Быкава. Зь Зянонам Пазьняком я ня быў знаёмы, ведаў толькі, што ён піша кніжкі па краязнаўстве і ёсьць аўтарам вельмі добрага артыкулу пра мову, надрукаванага ў эстонскім часопісе „Радуга“. У той жа дзень Пазьняк пазваніў мне, і мы спаткаліся каля знакамітай у Менску турмы — Пішчалаўскага замку."
І нарэшце азнаёмціся з «Комсомольская правда в Беларуси» 30.05.2013 надрукавала артыкул Вольгі Анціповіч «Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор». https://www.kp.ru/daily/26084.3/2986406/
Дык атрымліваецца, што менавіта тагачасны ў 1988 гаду дзяржаўны цэнзар быў першаадкрывальнікам нашай бел-чырвона-белай перабудовы. То бок не з тэлефону, які зазваніў у Васіля Быкава, пачалося так званае адраджэнне нацыі, а з дазволу невядомага дагэтуль цэнзара — героя тагачаснага часу, які прапусціў артыкул пра Курапаты. Добра, што цэнзар не быў датычны да Камітэту Дзяржаўнай Бяспекі, а то зрабіў бы адпаведны даклад Канторы і тая не дазволіла б друкаваць у «ЛіМе» артыкул «Курапаты — дарога смерці» Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва, і былі б мы дагэтуль не адроджаная бел-чырвона-белым адраджэннем нацыя.
Ці бчб лукашызмам? Але гэта ўжо дробязі. Бо не прадбачыў той цензар, «які вэрхал паднімецца пасьля публікацыі». Ну, не прадбачыў дык не прадбачыў. З кім не бывае. Затое ён пачынальнiк роду адраджэнцаў беларускай нацыі ў часы гарбачоўскай перабудовы. -
14.07.2024Мемуары , Ну и вишенка на бчб торте:
Сайт «Радыё Свабода». 02 чэрвеня 2018. Артыкул Ганны Соўсь «Зянон Пазьняк: Усё пачалося з Курапатаў». Адказ Пазьняка на пытанне пра публікацыю 3 чэрвеня 1988г. у беларускай штотыднёвай літаратурнай газеце «Літаратура і мастацтва» («ЛІМ») артыкула Зянона Пазьняк і Леаніда Шмыгалёва «Курапаты — дарога смерці»:
«Гэтаму артыкулу папярэднічала пэўная лібэралізацыя савецкага грамадзтва, перш за ўсё ў сфэры інфармацыі. Але адкрыць праўду пра Курапаты на ўзроўні афіцыйнага друку тады было не рэальна. Я рыхтаваўся да гэтага 15 гадоў і выбраў момант перад 19-й канфэрэнцыяй КПСС, калі можна было скарыстаць часовы параліч сыстэмы і паспрабаваць ударыць нечакана.» [35] Зянон Пазьняк: Усё пачалося з Курапатаў (svaboda.org), 2018.
"Я РЫХТАВАЎСЯ ДА ГЭТАГА 15 ГАДОЎ"
Атрымліваецца, што, праз 30 гадоў пасля адкрыцця Курапат, першаадкрывальнік успомніў, што адчыніў іх 45 гадоў таму. У 1973-м?
Такога бчб шоумена яшчэ трэба было пашукаць нам, каб ён нас адрадзіў! -
14.07.2024Anatol Starkou, чаму ж не было нацыянальнае ідэі! Была. Шмат ў каго. Беларуская ацыянальная ідэя сутнасць якой беларуская нацыянальная еўрапейская дзяржава была жывая праз увесь час ад сярэдзіны 19 ст. У 1980-х, калі растала савецкая ідэалогія, моладзь нашая вырашыла пачытаць Караткевіча і пачала свае пошукі Ідэі праз сярэднявечнае фэнтэзі, праз сялянскую этнаграфію . У 2020-м і цяпер новае пакаленне таксама шукае і намацвае. Нацыянальная Ідэя ёсць, іншая рэч у ва што яна будзе ўвасоблена : у паспяховую самарэалізацыю фюрэра , дучэ, айца нацыі, ці ў паспяховую самарэалізацыю кожнага грамадзяніна.
-
14.07.2024Мемуары, некалі я пісаў: наша нац ідэя -мець сваю беларускую дзяржаву. Гэта не адкрыццё.
Таксама тут я пісаў, як дэпутаты Фракцыі БНФ Зянон & Co. 27
ліпеня 1990 выйшлі з залы ВС і не галасавалі за прыняцце Дэкларацыі аб джярж
суверэнітэце БССР. То бок занавалінік нац ідэі дэпутат Пазьняк не галасаваў за векавую нац ідэю беларусаў мець сваю
беларускую дзяржаву.
Усё Стаміўся Пакуль -
14.07.2024Мемуары, вы такі вумны, як 100 дурных
-
14.07.2024Васіль Быкаў у Доўгай дароге дадому пра Пазьняка: "ёсьць аўтарам вельмі добрага артыкулу пра мову, надрукаванага ў эстонскім часопісе „Радуга“.
Я чытаў гэта артыкул 1988 года і скажу вам, што ў ім Зянон піша на русском языке пра нашу трасянку. Наколькі той артыкул ВЕЛЬМІ ДОБРЫ? Як па мне ён звычайны. Але раю знайсці тую эстонскую Радугу за 1988 і самім прачытаць. Усё ж не часта сёння Зянона на русском языке читаем. Классика нашего адраджэння. На этом всё. Хватит тут пра Зянона. Хоць бы вы з гэтай инфай разабралися. -
14.07.2024Anatol Starkou, ды не, пішыце ясчо, я запісваю, толькі вас неяк на расейшчыну увесь час прабівае, вы - рускі са знакам ці не?
-
14.07.2024Anatol Starkou, але ж размова не пра Зянона. Маем зрабіць работу над памылкамі. Мусім асэнсаваць, чаму меўшы неблагія шанцы замест ЕС і НАТА мы адкаціліся на 100, а то і на 120 гадоў назад. Чаму атрымаўся "пшык" і мы наноў пражываем 20-е стагоддзе. Тая ж гішпанка-каронавірус, мяцяжы ў маскоўскай імперыі, тая ж адвечная спроба захапаць Бесарабію, Балтыцкі бераг і зноў Сусветная вайна..
Размова не пра Пазьняка, а пра прычыны нулёвага выніку пры неблагім пачатку. -
14.07.2024Мемуары, а якой халеры нейкі блазан схапіў мой нікнэйм? Школа шаўмэна ў рабоце? Правакацыя як шчасце?
-
14.07.2024Мемуары, а ты што ў казку патрапіў, д.б?
-
15.07.2024Мемуары, Тэма Вашага камента, на мой погляд, крыху адрозніваецца ад тэмы публікацыі Пазьняка на яго фб старонцы. Дый як я разумеў, адказ на вашы заўвагі пацягне на вялікі артыкул. Прашу ўдакладніць вось гэты пункт: "Мусім асэнсаваць, чаму меўшы неблагія шанцы замест ЕС і НАТА мы адкаціліся на 100, а то і на 120 гадоў назад." Падрабязней, калі ласка. Не ўсё да мяне далятае.
2. "Размова не пра Пазьняка, а пра прычыны нулёвага выніку пры неблагім пачатку."
Не дзяржаўнікі мы. Не дзяржаўныя людзі. Вякамі жылі без дзяржавы і што гэта такое СВАЯ ДЗЯРЖАВА не ведалі і не ведаем. Толькі з дрэваў сабраліся злазіць, а тут Горбі сустракае хлебам з соллю і кажа: "Вось вам браты беларусы замест СССР і БССР суверэнная дзяржава Рэспубліка Беларусь." І мы спужаліся сваёй дзяржавы і палезлі ізноў на дрэвы. Кожны на сваю не дзяржаўную галіну. Бчб на бчб, чз на чз і гэтак далей. Ніяк не злезім на сваю зямлю, а па шляху ніяк не скінім з сябе бчб і чз ідэалагічныя непатрэбнасці мінулага. -
16.07.2024Anatol Starkou, пра "120 гадоў газад" можна казаць з доляй умоўнасці, якую дапускае любой гістарычнае параўнанне. Гэта як "увайсці ў адну раку двойчы", ці як кажуць палякі "tak samo nie to samo". Але ў 2020 годзе перад намі паўсталі тыя ж пытанні, што і на пачатку 20 ст. Гэта пытанні геапалітычнага выбару, саюзаў і альянсаў, ўрэшце пытанне ступені паглыбленяя ў іх. Паўстало тое ж самае пытанне сваёй інтэлігенцыі - у якой ступені нашыя адукаваныя людзі саараўды нашыя? Як і сто гадоў таму зноў вылезла праблема адсутнасці беларускае школы, ад пачатковае да вышэйшае. Яшчэ раз мусім ствараць Інбелкульт і Тэрміналагічныя Камісіі. Зноў, як і тады, мусім вяртацца да праблемы адсутнасці прыватнай ўласнасці, зямельнай рэформы, не маем прыватнай уласнасці на зямлю. З вольніцы ды энтузіязму 90-х вярнуліся пад хаатычны прэсінг бюракратыі, калі ня дзейнічае нават "дыктатура закона" і тым боль няма размовы пра "дыктатуру права". Кожны спецыяліст мусіць сам зрабіць параўнанне ў сваёй галіне. А варта бяло зрабіць не так і шмат: з канца 1980-х не расколваць грамадства ідэяй Беларускай Дзяржавы, не палохаць кволую постсавецкую свядомасць, а аб'ядноўваць усе праслойкі вакол ідэі беларускай дзяржаўнасці.
2. Мы як раз дзяржаўнікі. Таму і ўчапіліся кожны за сваю "дзяржаўную галіну". Але за галлём і дрэвамі не убачылі, што ў агульным лесе. -
16.07.2024Мемуары, Добра. Дзякуй за адказ. Я яго такім і бачыў, але прасіў удакладніць.
Тут у першым пункце мы шмат у чым з вамі разыходзімся. Да нашае размовы я шмат на НН фактычна адказваў на падобнае і зараз каротка вам скажу, што ў жнівень 2020 была спроба зомбі, а не беларусаў перавярнуць беларускі сьвет. Яны тыя бчб зомбі, якіх зрабіла такімі заходняя і свая празаходняя прапаганда бчб СМІ. То бок гэтыя бчб ішлі праз Мінскія вуліцы-2020 на кіеўскі майдан-2014. Гэта каротка, бо цалкам адказ на ваш першы пункт зойме шмат часу і месца на форуме.
Частку тых зомбі вы малі назіраць на гэтым форуме, дзе абмяркоўвалі артыкул Пазьняка. ЯНЫ - ЗОМБІ-пазьнякоўцы НІЧОГА ТОЛКАМ не ведаюць пра свайго ідала, але моляцца на яго і крыюць усё, што не па пазьнякоўску шавеліцца на форуме. Яны ўжо згубілі Радзіму, Бацькаўшчыну, дзяржаву, родных і знаёмых у РБ, а вінаваты ў іх Лукашэнка, а не Пазьняк.
У 2020 гаду ў сераду я быў на баку Лукашэнкі і зараз лічу, што ён тады ў лета-восень выратаваў нацыю і дзяржаву.
Пра ўласнасць і іншае пачытайце мае артыкулы, якія я тут прыводзіў ВЫБАРЫ ПРЫ КРЫВАВЫМ РЭЖЫМЕ за 2019 і гэты ж артыкул на русском ВОКРУГ ПРЕЗИДЕНТСКОЙ КАМПАНИИ за 2020 год. Дзякуй за размову. -
14.07.2024Я гляджу талян пачаў тут піярыць камуну, а цэнзар НН яму актыўна дапамагае. А ці гатова рэдакцыя адказваць за толікавы інсінуацыі?
-
14.07.2024Гэта ўсё Пазняк вінаваты, ён нам усё праспаў, а камуністы святыя людзі
-
14.07.2024Згодны з вамі, ён ўвогуле быў паліцаем і з бчб немцаў сустракаў у 1941 г.
-
14.07.2024Святой Зенон прадолжает самовлюблённо размахивать кулаками после драки, которая давно закончилась.
-
14.07.2024Гыц, яна толькі пачынаецца, русак
-
15.07.2024В кои веки поддержу Старкова. Позняк не политик. Политика это искусство как придти к власти при поддержке масс. А Позняк всегда раскалывал людей, не объединял. Посему дед и не преуспел и явно обижен на всех. Да и мессия из него так себе районного масштаба. Белорусский национализм не состоялся.
-
15.07.2024Политика не идеология, ну чаму ж, я б табе ў рэпу хоць зараз бы зарадзіў
-
15.07.2024Кабан, А тебя в ответ. Не дергайся, не зная кто перед тобой.
-
15.07.2024[Рэд. выдалена]
-
15.07.2024Як гэтых лукашыстаў расейскамоўных Пазняк бесіць. Гарыце ў пекле
-
15.07.2024Нацдэм, а як Пазьняк злаваў усю дарогу беларускамоўных нацыяналістаў! Каб ты толькі ведаў, нацдэм рафінаваны. Толькі звяртаешся да людзей "Добры дзень у хату! Мы да вас са школы, просім прабачэньня як прыйшлі ня ў час. Ах якія дзеткі ў вас - чыстыя анёлы! Можа б вы іх аддалі у беларускі клас?...... "
А нам з парога "а вот ваш Позня-я-як!.. " і зачыняюць дзверы перад носам. Агітацыя ляснулася не пачаўшыся.
А вось як раз расейскамоўных Пазьняк цікавіў менш, тым было збольшага фіялетава. -
15.07.2024Мемуары, а ты пакрыўджаны значыць, на табе ваду вазіць трэба
-
15.07.2024Мемуары, такія як ты горш за ворагаў, бо ты маскіруешся пад свайго, але костка сабачым мясам абрасла і смярдзіць
-
15.07.2024Мялешка , мяне прамовамі агітаваць і ацэньваць няма патрэбы. Хто свой, а хто не, я ведаў яшчэ тады, калі талакоўцаў ды тутэйшых акцябратамі запісвалі.
Сп. Мялешка, прамовы добрая рэч, але ж тая самая памылка - персону мусоліць ды ярлыкі клеіць. Цяпер мусі быць размова не пра персону, а пра тэхналёгіі: былі яны вініковымі ці не, бо як кажуць "добры хлопец (з добрым мясам) гэта не прафесія". Пра былое мяркуем паводле вынікаў, што маем. -
15.07.2024Не, не пакрыўджаны. Але на той час тое сапраўды вельмі замінала размаўляць "вочы ў вочы", а іншых спосабаў агітацыі тады не існавала. Часьцяком, амаль заўжды, мусілі даводзіць што "ён нармальны". Ня ўсім грамадзянам і выбарцам заходзіла тое шоў "Моцны Палітык".
-
16.07.2024Дзякуй, Рэд Выдалена за публікацыю маіх каментаў на гэтым форуме. Зразумела, што тут не ўсё, што я ведаю, што ў мяне ёсць у думах, каб прапанаваць беларусам на форуме НН па тэме дадзенага форуму, але на маю думку тут на ім значны кавалак інфы пра Зянона Пазьняка-адраджэнца нацыі і яго так зв адраджэнне.
Няхай будзе так як атрымалася на тваім форуме НН і з тваёй дапамогай, паважаны Рэд Выдалена. Дзякуй, Наша Ніва.
агент замежных спецслужбаў...) Нават дыктатарская рыторыка ў прапагандзе абодвух катастрафічна аднолькавая. Да прыкладу і ў Пазьняка, і ў Лукашэнкі тая ж Ціханоўская "павінна сядзець ў турме". Гэта цытата Пазьняка. І КР замінае абодвум, і НАУ, і матолькавыя ініцыятывы... Ды літаральна ўсё даводзіць абодвух да шаленства і абодва дзяды сталі на сцяжыну вайны з самымі рознымі беларускімі ініцыятывамі. У Пазьняка толькі ОМОНа няма, але пра турму для іншапартыйцаў таксама марыць.
Напачатку 90-х мы ўсе хварэлі на "важдзізм" : вось трэба прызначыць "хвігуру" і ўсё само зробіцца. Ну і прызначылі: меншасць для сябе Пазьняка, большасць для сябе Лукашэнку. Дзякуй Богу, сёняшняе пакаленне беларусаў мысліць іначай і не моліцца на адзін партрэт.