Аўто99

Беларускія консульствы ў Польшчы больш не выдаюць даведкі, патрэбныя для замены пасведчання кіроўцы. Што рабіць?

Даведка аб тым, што чалавек не пазбаўлены правоў, патрабуецца для таго, каб можна было замяніць беларускае пасведчанне кіроўцы на польскае. 

На плоце беларускага пасольства ў Варшаве з'явілася інфармацыя аб тым, што па тэхнічных прычынах часова прыпынены асабісты прыём заяваў на даведкі, якія пацвярджаюць факт выдачы пасведчання кіроўцы.

Запісацца на падачу заявы анлайн можна, але бліжэйшыя даты ў Варшаве толькі на люты 2025 года.

Ці ёсць альтэрнатыва доўгаму чаканню?

Даведку аб непазбаўленні правоў можна атрымаць у беларускай ДАІ па месцы рэгістрацыі. Каштуе яна 25 рублёў, выдаюць яе на наступны дзень пасля падачы заяўкі. Атрымаць яе можна як самастойна, так і па даверанасці. Калі даверанасці няма, то прынамсі фармальна можа спрацаваць і даверанасць, зробленая за мяжой, якая будзе мець натарыяльны пераклад на беларускую або рускую мову.

Даведку, атрыманую ў беларускай ДАІ, трэба будзе перакласці на польскую мову. Даведка ж, якую выдаюць у консульстве — адразу выдаецца на польскай мове. Але і каштуе яна значна даражэй — 50 еўра (каля 180 рублёў).

Што рабіць палітычным уцекачам?

Ад беларусаў, якія маюць статус уцекача або знаходзяцца пад дадатковай абаронай, такую даведку не патрабуюць, таму прыпыненне прыёму заяваў ніяк не паўплываюць на гэтую катэгорыю беларусаў.

Каментары9

  • Marek
    05.09.2024
    У вас выйсце адно, назад у сваю Расею ці белую расею, ці саюзную дзяржаву.
    Вас тут ніхто не чакае (мякка сказанае).
    Рэальна. Сачыце за караблём Масква!
  • Проста жыхар
    05.09.2024
    Ну, нарэшце, можа цяпер агулам скасуюць патрабаванне гэтай даведкі для замены пасведчання кіроўцы ў Польшчы.
    А што тычыцца даведкі з ДАІ РБ, у некаторых ваяводствах такія даведкі проста не прымаюць, патрабуюць менавіта даведку з амбасады РБ у РП.
  • АрамСаСа
    05.09.2024
    По почте все принимает.
    Разберитесь в вопросе для начала.

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек2

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у «ДНР» завочна прысудзіў беларускага добраахвотніка Яна Дзюрбейку да 14 гадоў калоніі

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ12

«Усё цела было ў парэзах». Вязень з «Воўчых нор» расказаў пра Сцяпана Латыпава3

«Зара над Нёманам» мае стаць вялікім сюрпрызам выбараў у Літве19

Эканаміст Павел Данейка расказаў, чаму на сумоўях пытаўся пра Гары Потэра10

Як выглядае самы ўзорны пад'езд у Мінску1

Сына галоўнага трэнера хакейнага «Дынама» адправілі на Акрэсціна1

Назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў па медыцыне і фізіялогіі

Крыху зменіцца парог сумы падарункаў, з якіх не трэба плаціць падатак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек2

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →