Каментары да артыкула

У Харкаве КАБ зноў трапіла ў шматпавярховік ВІДЭА

  • Paliašuk
    31.10.2024
    Маці ўсіх бомбаў абняла дзяцей
    Я не аддам вас ніколі
    ў рукі нянавісцю хворых людзей!
    Годзе ўжо жаху ды болю!
    Зноўку пад крылы падвесіць не дам!
    Ціха ляжыце ў куточку.
    Бо людзі раскідваюць вас тут і там,
    б'юць па дамах і садочках.
    Надпіс "ЗДЕСЬ ЛЮДИ!!!" не спыніць людзей.
    Такія яны душагубы.
    Няма ў гэтым свеце пачвары люцей,
    якой жыцця радасць не люба.
    Крычаць "мы же братья", ды ў спіну - кінжал
    Або скінуць КАБы на горад.
    Няважна, радзільня, ЦЭЦ ці вакзал -
    паўсюль чыняць чорнае гора.
    Вы будзеце падаць і выбухаць,
    руйнуючы жыцці ды гмахі.
    То лепей вам у схованцы, дзеткі, ляжаць,
    мае ж вы гаротныя птахі!

    Але адчыніўся са скрыпам ангар.
    У маці дзяцей адбіраюць
    і зноўку, ізноў той смяротны цяжар
    пад чорныя крылы чапляюць.
    Палаў Марыюпаль, Харкаў гарыць,
    Дымяцца Бахмута руіны
    Ніхто не рашыцца неба закрыць
    Ды ўратаваць Украіну.
    У бомбасховішчы сцены дрыжаць,
    маці дзяцей прыхінула.
    Мо бомбы ў сховішча час пахаваць,
    забыцца, пакінуць у мінулым?
    Усім вольным людзям той мроіцца час,
    Усе хочуць жыць мірна, багата.
    Адно толькі трапныя ўдары ў адказ
    прымусяць спыніцца вар'ятаў.
  •