Меркаванні11

Наш цукар падаражэў

Чаму наш цукар? Тлумачу.

Чаму наш цукар? Тлумачу. Мае бацькі жывуць у вёсцы і раней ім «навязвалі» цукровыя буракі. Аплата за работу была канцавым прадуктам — цукрам.

За праполку 1 соткі — 1 кг цукру. За церабленне буракоў пасля механічнай уборкі за здадзеную 1 т буракоў — 3 кг цукру. Няцяжка падлічыць: за праполку 1 га буракоў (100 сотак — 100 кг цукру). Пры ўраджайнасці 500 ц з гектара атрымліваюць 50 т буракоў. 50 т х 3 кг атрымліваем 150 кг цукру. У невялікім калгасе, дзе сеялі 300 га буракоў, народ атрымліваў 30 тон цукру за праполку і 45 тон цукру за здадзеныя буракі (300 га х 50 т з гектара = 15 тыс. тон х 3 кг за 1 т).

На бураках працавалі дзеці і ўнукі, дапамагалі суседзі, знаёмыя і сябры. Цукар дзялілі на ўсіх, хто працаваў. Цукар стаяў на стале да гарбаты, яго елі дзеці з хлебам і блінамі, варылі сочыва, кампоты і г.д. Частка цукру ішла на самагонку. Адступлю ад тэмы. Што, сёння меней п’юць?

Правільна, на палі прыйшла тэхніка, замест ручной праполкі ўносіцца «хімія». Я не за тое, каб вярнуцца да ручной працы. Але, можа, для свайго народа, сваіх дзяцей трэба выпускаць цукар без гербіцыдаў, пестыцыдаў, нітратаў і г.д.? Ці будзем чакаць, калі Расія зробіць аналіз і будзе як з малаком? Сёння тыя людзі, што працавалі на бураках, засталіся без працы і няма тых 200 альбо 300 кг цукру, каторыя яны зараблялі на бураках. Але затое хутка знайшоўся «гаспадар», каторы прыбраў цукар народа да рук, і сёння наш цукар падаражэў.

Новая тэхніка на палях (набытая за нашы грошы), меней вытратаў за ручную працу — цукар павінен быць таннейшы, а ён падаражэў. Не трэба казак пра нафту, неўраджаі, сусветны крызіс. Няма чаго зарабляць на сваім народзе. Паглядзіце на тых, хто застаўся не пры справах, хто зарабляў на бураках хоць тры мяхі цукру — сёння ў іх гэта аднялі. Дайце ім працу, а не можаце даць працу, дайце дапамогу, каб яны маглі купіць сабе і дзецям цукар.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць