Здарэнне адбылося ў аграгарадку Ржаўка.
Сігнал паступіў у МНС а 4:40. Узгаранне адбылося ў памяшканні кацельнай. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, дах кацельнай гарэў адкрытым полымем. Пажар часткова знішчыў дах кацельнай, пашкодзіў унутранае аздабленне.
Папярэдне прычынай пажару названа парушэнне правілаў эксплуатацыі цеплагенерацыйных агрэгатаў і прылад. У кацельнай знаходзіўся бытавы катёл на цвёрдым паліве.
Да заканчэння рамонтных работ праца бібліятэкі будзе прыпыненая.
Каментары