Грамадства99

У Вільні прайшоў другі раўнд Стратэгічнага дыялогу паміж урадам ЗША і дэмакратычным рухам Беларусі

Стратэгічны дыялог — гэта платформа для ўмацавання доўгатэрміновых адносінаў дэмакратычнага руху Беларусі з урадам Злучаных Штатаў Амерыкі, якая стартавала летась. Чарговая ягоная сесія прайшла 4 снежня ў Вільні.

Дыялог, узначалены намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Крыстаферам У. Смітам і беларускай дэмакратычнай лідаркай Святланай Ціханоўскай, сабраў прадстаўнікоў розных амерыканскіх урадавых устаноў, а таксама шырокае кола беларускіх дэмакратычных дзеячаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Удзельнікі абмеркавалі рэпрэсіі ў Беларусі, ЗША яшчэ раз падкрэслілі свой заклік да безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах. Таксама Злучаныя Штаты выказалі гатоўнасць садзейнічаць прыцягненню рэжыму да адказнасці за парушэнні правоў чалавека.

Асобная ўвага была нададзена праграмам, накіраваным на прасоўванне і абарону нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці беларусаў, уключаючы іх мову, літаратуру, мастацтва і гісторыю.

Адносна выбараў, запланаваных на 26 студзеня 2025 года, абодва бакі адзначылі, што рэжым Лукашэнкі стварае атмасферу страху, пры якой выбарчыя працэсы нельга лічыць дэмакратычнымі.

З 2020 года агульная сума амерыканскай дапамогі для беларусаў склала больш за 140 мільёнаў даляраў. Злучаныя Штаты таксама выдзелілі 1,5 мільёна даляраў на падтрымку расследаванняў і збор доказаў па справах пацярпелых, а таксама больш за 1,1 мільёна даляраў у выглядзе грантаў для ініцыятыў, якія ўключаюць захаванне беларускай культуры і ідэнтычнасці, навучанне англійскай мове для медыцынскіх работнікаў і дапамогу жанчынам-прадпрымальніцам.

Святлана Ціханоўская ў сваім выступленні зрабіла асноўны акцэнт на ўдасканальванні стратэгіі па падтрымцы Беларусі. Яна адзначыла: 

«Калі мы кажам пра палітыку ў дачыненні да Беларусі, ключавым словам павінна быць паслядоўнасць. Менавіта гэтага мы чакаем ад Злучаных Штатаў і ўсіх дэмакратычных саюзнікаў».

На яе думку, у стратэгіі краін Захаду ў дачыненні да Беларусі мусяць быць 4 кампаненты:

1) Ціск на Лукашэнку і яго рэжым. Маюцца на ўвазе эканамічныя санкцыі без шчылінаў, санкцыі супраць Расіі, другасныя санкцыі. 

2) Дапамога для людзей, грамадзянскай супольнасці, СМІ, праваабаронцаў, рэпрэсаваных і дэмакратычных інстытутаў.

3) Прыцягненне вінаватых да адказнасці, дакументаванне іх злачынстваў.

4) Абавязацельствы паказваць беларусам альтэрнатыву, што ў іх ёсць будучыня і што яны будуць мець падтрымку падчас пераходнага перыяду.

Каментары9

  • Ганьба
    04.12.2024
    Лепш бы зброю далі.
  • Andrew
    05.12.2024
    Круто. За 4 года демократическое сообщество успешно «распилило» более 140 млн. $. Интересно, а на борьбу с режимом из этой суммы что-то пошло?:)
  • Callaghan
    05.12.2024
    140 мільёнау́ за 4 гады ім далі ?!
    нават сіпаты скрау́ меньш

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі18

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падаткавікі масава правяраюць расійскія кампаніі ў Беларусі3

Самы скандальны токен 2024 года перажыў яго ненадоўга. Hamster Kombat закрываюць3

«Вусы, лапы, пашпарт Новай Беларусі — вось мае дакументы». Найлепшыя твіты тыдня3

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11813

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі18

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →