Мінчанка пазнаёмілася на вуліцы з двума мужчынамі і атрымала трынаццатую судзімасць
Адзін з новых знаёмых «напароўся на нож», але гэта па версіі жанчыны.
Гісторыя здарылася на вуліцы Усходняй у Мінску. 41-гадовая жанчына на вуліцы пазнаёмілася з двума мужчынамі, кампанія вырашыла разам выпіць у кватэры.
Увечары гаспадар заўважыў, што яго прыяцель рыецца ў сумачцы ў новай знаёмай і спрабуе скрасці грошы, і зрабіў яму заўвагу.
Гэта пачула жанчына: не доўга думаючы, яна ўзяла нож і ўдарыла злодзея ў жывот, пішуць «Мінск-Навіны».
Пацярпелы нібыта сам адмовіўся ад выкліку хуткай: ён патлумачыў, што знаходзіўся на хатняй хіміі, таму баяўся праблем. Вырашылі спраўляцца сваімі сіламі: гаспадар дома патэлефанаваў прыяцелю і папрасіў прывезці бінты і зялёнку.
Некалькі дзён мужчыну апрацоўвалі рану, ён піў абязбольваючае і запіваў алкаголем. Праз тры дні новы знаёмы памёр. Жанчына ўцякла, а міліцыю і хуткую выклікаў гаспадар кватэры.
Неўзабаве жанчыну затрымалі, яе абвінавацілі ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага. Пры гэтым віну яна не прызнала: сказала, што 36-гадовы загінулы нібыта сам напароўся на нож.
Высветлілася, што ў жанчыны было ўжо 12 судзімасцяў, яна нідзе не працавала. Суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў 9 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Акрамя таго, жанчыну будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.
Каментары
Турмы, прытоны, сметнікі, могілкі...
А тут нейкая крыўда лёсу выцягнула суткі, хіміі, крыміналкі і этапы ў цэнтр грамадскай рэфлексіі.
А там такіх гісторый хапае.