Здарэнні

Мінчанка паслізнулася на прыступках свайго пад'езда, паламалася і адсудзіла 11 000 рублёў

Усё адбылося яшчэ ў пачатку 2024 года. Дзяўчына вярталася дадому, у шматпавярховік на вуліцы Адэскай. Шчасліва прайшоўшы шлях ад паркоўкі да пад'езда, яна раптам паслізнулася на абледзянелай лесвіцы. Падзенне аказалася з наступствамі, піша Onliner.by.

Згодна з заключэннем медыкаў, мінчанка «атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пераломаў іншых аддзелаў галёнкі і закрытага аскольчатага пералому абедзвюх костак правай галёнкі са зрушэннем».

Дзесяць дзён дзяўчына праляжала ў бальніцы, перанесла аперацыю. А потым яшчэ больш за тры месяцы знаходзілася на амбулаторным лячэнні ў сваёй паліклініцы.

Калі гараджанка адчула сябе лепш, яна вырашыла звярнуцца ў суд. За стан лесвіцы адказвае таварыства ўласнікаў, супрацоўнікі якога не патурбаваліся аб тым, каб апрацаваць паверхні процігалалёднымі сродкамі.

Так, мінчанка прасіла суд спагнаць з адказчыка кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 20 000 рублёў, матэрыяльную шкоду ў суме 2874 рублёў (за пашкоджаныя рэчы), судовыя выдаткі па аплаце дапамогі прадстаўніка ў суме 1650 рублёў, іншыя неабходныя выдаткі ў суме 55,34 рубля.

Вывучыўшы справу, суд Заводскага раёна пастанавіў спагнаць з адказчыка на карысць пазоўніцы:

  • матэрыяльная шкода ў суме 1942,80 рубля;
  • кампенсацыю маральнай шкоды — 8000 рублёў;
  • судовыя выдаткі па аплаце дапамогі прадстаўніка — 1000 рублёў;
  • іншыя судовыя выдаткі ў суме 40 рублёў.

У задавальненні астатняй часткі патрабаванняў пазоўніцы адмоўлена.

З мінчанкі таксама была спагнана ў даход дзяржавы пошліна ў суме 45,56 рубля, з таварыства ўласнікаў — 217,14 рубля. Акрамя таго, з адказчыка на карысць пазоўніцы спагнаныя судовыя выдаткі па аплаце дапамогі прадстаўніка ў судзе апеляцыйнай інстанцыі ў суме 400 рублёў.

Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.

Каментары

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні4

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Усе навіны →
Усе навіны

Вільня стала самым буйным горадам у краінах Балтыі11

«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў8

Прапагандысты настойваюць, што Шэйман расказаў пра Лукашэнку чыстую праўду — проста ўсё пераблытаў2

Абвясцілі намінантаў на «Залатую маліну». У «Джокера. Вар'яцтва на дваіх» — найбольшая колькасць намінацый

У Белавежскай пушчы з'явіліся незвычайныя «ледзяныя валасы». Што гэта такое?

Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён7

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі4

Амерыканца, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, выдалілі са спісу вышуку ФБР1

Польшча дала грамадзянства беларусу, які 12 гадоў даказваў, што не ўяўляе сабой пагрозы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні4

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Галоўнае
Усе навіны →