Здарэнні22

Гамяльчанку на «лексусе» 80 разоў каралі за парушэнне ПДР. Гэтым разам яна настаяла на крыміналцы

Замест штрафу за таніроўку жанчына дала хабар інспектарам. 

 Скрын міліцэйскага відэа

Супрацоўнікі ДАІ Гомельшчыны заўважылі на адной з вуліц абласнога цэнтра «лексус» з моцна таніраваным шклом. Аўтамабіль спынілі.

За рулём знаходзілася 41-гадовая мясцовая жыхарка, якая больш за 80 разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за розныя парушэнні правіла дарожнага руху (ПДР).

Падчас разбору жанчына прапанавала інспектарам рашыць пытанне на месцы, без складання пратаколу, і працягнула грошы — колькі дакладна, невядома, на відэа бачна 20 рублёў. На папярэджанні аб крымінальнай адказнасці не рэагавала і пакінула купюру ў салоне службовага аўтамабіля, паведамляе МУС.

ДАІ нагадвае, што забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартнага сродку, ветравое шкло і (або) пярэднія бакавыя маюць ступень святлопрапускання менш за 70%. За гэта прадугледжаны штраф да 1 базавай велічыні (40 рублёў), а за паўторнае на працягу года парушэнне — ад 2 да 5 базавых (80-200 рублёў).

Каментары2

  • Митяй
    08.12.2024
    Тема не раскрыта. Видно мадам со связями, раз позволяет 80 нарушений да ещё взятку.
  • Жена агробизнесмЭна
    08.12.2024
    Если бы она была жена/любовница мента, то этой статьи бы не было.
    А так, донка (офуевшая) офуевшего бизьниЬмэна. Не всё в жизни покупается!...

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Усе навіны →
Усе навіны

«Карабель ганьбы». Адзіны авіяносец Пуціна не могуць адрамантаваць трэці год запар3

У Мінску хутка з'явяцца вуліцы Грамыкі і Бацькі Міная9

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»37

Юрась Губарэвіч расказаў, як зарабляў на жыццё ў Албаніі3

У першы дзень датэрміновага галасавання запісалі 7,81% яўкі6

Гістарычная канцэнтрацыя багацця — сімвалічная рассадка на інаўгурацыі Трампа. Жонку Цукерберга пасадзілі бліжэй, чым дзяржсакратара ЗША4

«Ганьба Ёлупу Срольцу!» Ілан Маск абразіў нямецкага канцлера23

У Латвіі хочуць забараніць беларусам набываць нерухомасць3

Сталі вядомыя новыя факты пра памерлага ў Антальі Сяргея Будніка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Галоўнае
Усе навіны →