Здарэнні

Пенсіянерка з Гродна зарабіла 10 даляраў, а страціла 80 тысяч рублёў

У кастрычніку 73-гадовая жанчына ўбачыла ў сетцы рэкламу пра заробак на біржы. Жанчыну зацікавіла прапанова, і яна пакінула заяўку, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Імгненна з ёй звязаўся мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам брокерскай кампаніі, прапанаваў узяць удзел у таргах. Ён паведаміў, што за ёй будзе замацаваны персанальны менеджар, які дапаможа ва ўсім разабрацца.

У той жа дзень патэлефанавала дзяўчына і патлумачыла, што задача новага гульца заключаецца толькі ў тым, каб інвеставаць. Зрабіўшы першы перавод, жанчына ўбачыла, што сума адлюстравалася на платформе. Пасля гэтага пад кантролем настаўніка яна зарабіла $10, і грошы ў той жа дзень былі пераведзены на яе картку.

Менавіта ў гэты момант яна паверыла, што такім чынам сапраўды можна зарабіць.

Больш за месяц жанчына выконвала ўсе патрабаванні махляроў. Па іх указанні яна паставіла праграму дыстанцыйнага доступу, праз якую яе нібыта навучалі працы на біржы. За гэты час даверлівая гродзенка перавяла на розныя рахункі, якія належалі зламыснікам, амаль 80 тыс. рублёў.

Калі сума на балансе склала каля $20 тыс., пенсіянерцы прапанавалі вывесці грошы. Пры гэтым з асабістага кабінета сродкі нібыта перавялі ў брытанскі, а затым у швейцарскі банкі. Жадаючы ўдакладніць магчымасць вываду сродкаў, пенсіянерка звярнулася ў адну з фінансавых установаў Гродна. Спецыялісты банка зразумелі, што жанчына стала ахвярай ашуканцаў, і парэкамендавалі звярнуцца ў міліцыю.

Каментары

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы1

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Усе навіны →
Усе навіны

Смешны выпадак у «Мінск-Свет»: нейкі маладзён сцягнуў калядны вянок, але разлічыўся за гэта 10 рублямі

За год машына страціла амаль палову цаны. Уласнікі электрамабіляў скардзяцца, што іх машыны імкліва таннеюць8

Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку, Аляксандраў выязджае на пазітыве. Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-12

Лукашэнка: Беларусы нічым не адрозніваюцца ад людзей, якія нарадзіліся ў Пскове ці Ленінградзе23

Беларуска запісала тыкток пра вяртанне сына са школы — і сабрала 7 мільёнаў праглядаў5

У Маскве забілі канструктара крылатых ракет26

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі4

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала2

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы1

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Галоўнае
Усе навіны →