У ноч на суботу пасля перапынку ў некалькі дзён Расія зноў атакавала Украіну ўдарнымі беспілотнікамі.
У Кіеўскай вобласці збітыя 10 дронаў, паветраная атака працягвалася тры з паловай гадзіны некалькімі хвалямі.
Абломкі аднаго з беспілотнікаў упалі ў Дарніцкім раёне ўкраінскай сталіцы. Аб параненых або загінулых не паведамляецца.
У Чаркаскай вобласці, як піша ў тэлеграме кіраўнік рэгіёну Ігар Табурэц, збітыя 25 дронаў. Пацярпелых няма.
Каментары