Культура44

У Мінску адкрылася цікавая выстава традыцыйнага ткацтва і вышыўкі з Браншчыны

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук арганізаваў у Мінску цікавую выставу «Злучаючы берагі». Яна грунтуецца на зборах Аляксея Беласа — краязнаўцы, этнографа і энтузіяста-захавальніка фальклорнай спадчыны з Браншчыны. Гэты расійскі рэгіён памежны з нашай Гомельшчынай і Магілёўшчынай, а мясцовыя традыцыі ткацтва маюць выразныя супольныя рысы.

Тут і далей фота з сацсетак

Аляксей Белас родам з расійска-беларускага памежжа, з Навазыбкава на Браншчыне. Ён прызнаецца, што яшчэ ў маленстве яго захапілі і натхнілі бабуліны ручнікі, посцілкі, народныя строі — некаторыя паходзілі нават з XIX стагоддзя.

Тады ж ён пачаў цікавіцца расповедамі майстроў і майстрых з іншых вёсак і суседніх раёнаў. Таму цяпер, маючы прафесію краўца і добра разбіраючыся ў тэкстылі, ведае назвы ўсіх тэхнік вышыўкі, ткацтва, пляцення, мадэлявання і г. д. «па навуковаму» і «як у вёсцы бабулі кажуць».

Ведае, як змяняліся дэталі, колеры, узоры ў часе, ад стагоддзя да кожнага дзесяцігоддзя, і ў прасторы, ад раёна да раёна, ад вёскі да вёскі, і якія ўплывы — прамысловыя, гандлёвыя, гістарычныя або этнічныя — наклалі свой адбітак на кожную рэч.

За 20 гадоў у прыватнай калекцыі Аляксея Беласа сабралася больш за 1200 ўнікальных народных твораў матэрыяльнай культурнай спадчыны памежных з Беларуссю раёнаў. Каля 200 з іх ён прывёз на выставу ў Мінск.

Выстава «Злучаючы берагі» адкрылася ў пятніцу, 13 снежня, і будзе працаваць да 24 студзеня. Месца правядзення — галерэя «Другі паверх» на вуліцы Сурганава, д. 1, корп. 1.

Выстава адкрытая для наведвання з 9.00 да 18.00, апрача выхадных і святочных дзён. Уваход вольны.

Каментары4

  • Жвір
    14.12.2024
    Некалі старыя казалі, што ў Беларусі ў кожнай вёсцы свой узор быў, але й нейкія элементы ўласцівыя ўсім у пэўным рэгіёне, і можна было па адзеньні чалавека даведацца скуль ён!
    Ня ведаю, чы сапраўды так было, а яны апавядалі так, нібы пра нешта зусім звычайнае вялі, а не пра цуд нейкі...
    Гэта ж на колькі таленавітыя людзі былі, і ў якой колькасьці, на колькі блізка было ім выяўленчае мастацтва, што такія рэчы ў іх лічыліся шараговай справай, былі звыклымі.
    Што прымусіла людзей з часам адмовіцца ад такой традыцыі, аддаць перавагу прымітыву, канвееру ?
  • Ганьба
    14.12.2024
    Дарагая рэдакцыя рэкламуе рускі мір :)
    Жарт, жарт.
  • Браншчына некалі была ў складзе Літвы
    14.12.2024
    Вы што, ня бачыце?

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску2

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі24

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber13

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі1

У першым трэйлеры да новай часткі «Ведзьмара» паказалі дзяўчыну ў строі з беларускім арнаментам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →