Свет33

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце

Некалькі расійскіх дыпламатаў, якія прыйшлі на экскурсію па будынку брытанскага парламента ў Лондане, у нейкі момант аддзяліліся ад агульнай групы і зайшлі ў памяшканні Палаты лордаў, закрытыя для наведвання, адкуль іх выгнала ахова, піша Бі-бі-сі.

Непрыемны інцыдэнт, «які насцярожыў супрацоўнікаў службы бяспекі і выклікаў прыватныя папярэджанні з боку спікераў абедзвюх палат», адбыўся напярэдадні Калядаў 25 снежня.

«Хутчэй за ўсё, яны проста хацелі пахваліцца ў Крамлі, што «праніклі ў брытанскі парламент». На жаль, фармальна гэта праўда, але іх злавілі, перш чым была нанесена якая-небудзь шкода».

Тым не менш, у брытанскім урадзе да інцыдэнту паставіліся надзвычай сур'ёзна. Дэпутатам абедзвюх палат было разаслана пісьмо з папярэджаннем не запрашаць дыпламатаў з Расіі ў будынак парламента нават у прыватным парадку.

Пакуль незразумела, ці наведвалі расіяне экскурсію, арганізаваную па асабістай ініцыятыве каго-небудзь з супрацоўнікаў або саміх дэпутатаў, ці набылі білет як звычайныя турысты. Хоць дыпламатычныя адносіны паміж Масквой і Лонданам не разарваны, на тэрыторыі парламента прадстаўнікі расійскай дзяржавы з сакавіка 2022 года афіцыйна абвешчаны персонамі нон грата, пра што расійскага пасла паведамілі ў пісьмовым выглядзе.

У чацвер спікеры абедзвюх палат нагадалі пра гэта сваім падначаленым у прыватным парадку.

«Паколькі нядаўна ў Палаце з'явілася некалькі новых членаў, хацелася б скарыстацца выпадкам і нагадаць калегам пра дзейныя меры, якія былі прынятыя пасля ўварвання Расіі ва Украіну», — гаворыцца ў пісьме, разасланым дэпутатам абедзвюх палат ад імя іх старшыняў, сэра Ліндсі Хойла і лорда Макфола.

Міністр Пэт Макфаддэн, у чые абавязкі ўваходзіць забеспячэнне нацыянальнай бяспекі, у лістападзе папярэдзіў, што Расія гатова здзейсніць кібератакі на Вялікабрытанію і іншых саюзнікаў, спрабуючы аслабіць падтрымку Украіны.

Каментары3

  • Скорэй Хуценька Жвавенька
    17.01.2025
    у́сё тутака зразумела ))
  • Ганьба
    17.01.2025
    Тата, тата, маскаль лезе ў Палату!
  • Рыженков
    17.01.2025
    Просто в дипломатах ходят дети олигархов, у нас дети больших чиновников. Вы не представляете что это за кадры. Им каждая командировка как туристическая поездка. И подоходного налога они не платят за заработанных сумм!

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком12

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком12

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць