Грамадства33

Польшча паведаміла аб 10-разовым скарачэнні колькасці нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў аб значным скарачэнні колькасці нелегальных перасячэнняў усходняй мяжы краіны. Паводле яго слоў, узмацненне візавай палітыкі і ўвядзенне абмежаванняў на права прытулку дазволілі дасягнуць такіх вынікаў, піша Most.

Фота: Stražgraniczny.pl

«Мы ўзмацнілі нашу візавую палітыку і, найперш, вырашылі прыпыніць дзеянне права на прытулак усюды, дзе мы маем справу з масавымі перасячэннямі мяжы, арганізаванымі Беларуссю і Расіяй. І сёння ўсходнюю мяжу Польшчы перасякае ў 10 разоў менш нелегальных мігрантаў, чым да ўвядзення нашых абмежаванняў», — заявіў Туск.

Паводле інфармацыі Падляшскага аддзялення Памежнай службы Польшчы, у 2024 годзе польскія памежнікі зафіксавалі 30 тыс. спроб нелегальнага перасячэння мяжы супраць 26 тыс. годам раней. Рэкорд быў усталяваны ў маі (7 тыс. спроб), тады колькасць спроб даходзіла да 400 у дзень.

Пасля гэтага з 13 чэрвеня Польшча ўвяла буферную зону на шэрагу ўчасткаў мяжы. Гэтыя меры аказаліся эфектыўнымі: у другой палове года колькасць спроб нелегальна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі значна зменшылася ў параўнанні з першай.

13 студзеня 2025 года Польшча не зафіксавала ніводнай спробы нелегальнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. У апошні раз «нулявая» статыстыка была адзначана 9 студзеня, а 7 і 8 студзеня колькасць выяўленых спроб не дасягала і 10 у дзень.

Каментары3

  • Васіль
    20.01.2025
    Адкрывай Брузгі!
  • Барадзед
    20.01.2025
    Васіль, щас! Давай, теперь гони мигрантов на колючку, попробуй потерроризируй границу.
  • Yetty
    20.01.2025
    Туск, открывай Брузги как обещал или Трашковский пролетит на выборах.

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі2

Ці не зашмат «засталічаная» Беларусь? Сяргей Навумчык дыскутуе з Адамам Глобусам25

На Філіпінах жанчына чатыры гады малілася замест Буды Шрэку5

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову4

Трамп назваў сябе «выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы»6

У Мінску на вуліцы знайшлі яшчэ адно мёртвае цела5

Пад’ём а пятай раніцы можа быць памылкай6

Унук Мулявіна рэкламуе гадзіннік, выпушчаны ў гонар дзеда1

«Неверагодна — пабачыць яго сапраўдную асобу». У сацсетках завірусілася ВІДЭА з Леанарда Ды Капрыа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць