Грамадства1313

Беларус пайшоў у суд, каб вярнуць заклад на арэнду жылля ў Польшчы

Залог на арэнду жылля (або «кауцыя») для многіх беларусаў у Польшчы — галаўны боль. Так, на жаль, некаторыя ўладальнікі кватэр не хочуць яго вяртаць.

Адзін з беларусаў гатовы ісці ў суд, каб вярнуць свае грошы. Ён падзяліўся карыснымі лайфхакамі і нават тэкстам дасудовай прэтэнзіі, піша Dzic Pic.

— Чаму я вырашыў падзяліцца сваёй гісторыяй? Каб дапамагчы беларусам, украінцам, прыезджым у Польшчы вяртаць свае грошы. Бо рускамоўная інфармацыя пра вяртанне закладу, на маю думку, не зусім карэктная.

Я жыву ў Кракаве. У Польшчы ўжо больш за тры гады, а канкрэтна гэтую кватэру мы з жонкай здымалі апошнія два гады. З’ехалі, бо купілі сваё жыллё. 

Здымную кватэру знайшлі самі, без рыэлтараў. Дамову падпісалі стандартную: што гаспадар мае права ўтрымаць заклад, калі знойдзе якія-небудзь недахопы; будзе вымушаны правесці прыбіранне, рамонт і г. д. То-бок гэты пункт адпавядае закону пра абарону правоў арандатараў.

Мала хто ведае, але калі пункты дамовы здыму жылля супярэчаць закону, то ў выпадку юрыдычных цяжбаў яны будуць лічыцца несапраўднымі і не брацца пад увагу.

Таксама ў дамове было прапісана, што заклад вяртаецца на працягу 30 дзён ад моманту высялення, калі ў гаспадара адсутнічаюць якія-небудзь прэтэнзіі. Пасля я бачыў, што ў іншых дамовах могуць пазначаць нават 120 дзён на вяртанне закладу. Але тэрміны большыя за 30 дзён не маюць юрыдычнай сілы.

Пры перадачы ключоў я не падпісваў акта перадачы-прыёмкі. Але пасля на бясплатнай кансультацыі з юрыстам я даведаўся, што гэты дакумент неабавязковы. Яго могуць замяніць паказанні сведак, што ты сапраўды выселіўся з кватэры, альбо СМС або пісьмовае апавяшчэнне ўладальніку аб вяртанні ключоў, а таксама адсутнасць ад яго прэтэнзій на працягу 30 дзён (гэта важна!).

Так, мала хто ведае, але ў кожным горадзе, ужондзе ёсць бясплатная юрыдычная дапамога. Для Кракава існуе адмысловая старонка з такой інфармацыяй.

Прычым ты можаш нават паказаць, што недастаткова добра валодаеш польскай мовай, і табе падбяруць спецыяліста. Гэта не патрабуе ніякіх доказаў з вашага боку. Проста заяўляеце: «Я не магу аплачваць дапамогу, прашу аказаць яе бясплатна». Тэлефануеце, і вам даюць свабодны слот ужо сёння. 

Я ўжо два разы наведваў такую кансультантку. Першы раз яна дапамагла мне скласці дасудовую прэтэнзію, другі — іскавую заяву на гаспадара. Гэта абсалютна бясплатна. Я гэта кажу, бо мала хто ведае, што падобныя бясплатныя юрысты могуць дапамагчы менавіта з вяртаннем закладу.

«Не даў аніводнага чэка. Думаю, у яго іх і няма. Толькі піша вялікія лісты, і ўсё»

— Аддаўшы гаспадару ключы, я стаў тэлефанаваць і пытацца, калі ж мне вернуць заклад, бо пры высяленні ён сказаў: «Ушыстка ў пажондку, зараз пералічаць камунальныя, і я адпраўлю вам суму».

Але ў належныя 30 дзён ён на сувязь не выйшаў. 1 студзеня, праз 30+ дзён, ён даслаў дакумент, у якім напісаў, што зрабіў пераразлік за камунальныя паслугі, і яны склалі 700 злотых (каля $172).

Паколькі сума закладу склала 3500 злотых (прыкладна $863), я разлічваў на вяртанне 2800 злотых (каля $690). Напісаў з пытаннем, калі іх чакаць. Аднак гаспадар кватэры адказаў, што пасля нас трэба было вельмі шмат рамантаваць і прыбіраць (хоць мы з жонкай заказвалі клінінг і потым самі яшчэ прыбіралі), і што ён дашле канчатковую суму пазней.

Хоць, па сутнасці, на той момант прайшло ўжо 35 дзён. А па законе, калі ўладальнік жылля не заявіў на працягу 30 дзён ад моманту высялення пра намер утрымаць з цябе грошы, то ён не мае ў далейшым ніякага права з цябе штосьці вымагаць.

Я пачаў гугліць, што можна зрабіць. Знайшоў сэрвіс kaucja365.pl, які стварылі беларусы. Паспрабаваў дадаць сваю дамову, але, як выявілася, цяпер аўтаматычная сістэма не працуе. Я напісаў ім на мэйл, і праз пару дзён яны мне выслалі шаблон прэтэнзіі. Але, калі шчыра, ён мне здаўся не зусім прафесійным. Я яго нават не выкарыстоўваў. Цікава, што яны зрабілі гэты сэрвіс. Калі хтосьці змог па іх шаблоне вярнуць грошы, то крута, але ў мяне былі пытанні.

Замест гэтага я звярнуўся да бясплатнай юрысткі ва ўжондзе, і яна дапамагла мне скласці больш прафесійнае «wezwanie do zapłaty», са спасылкамі на законы і іншае. Калі каму трэба, то файл тут.

Разам з юрысткай мы накіравалі дасудовую прэтэнзію пану. Ён ліст не забраў і пасля гэтага стаў пагражаць, што падасць на мяне сустрэчны пазоў на 10 тысяч злотых (прыкладна $2465).

Яго прэтэнзія палягае ў тым, што пры пераклейцы шпалер у адным з пакояў адпластавалася тынкоўка (гэтыя шпалеры адыходзілі ад сцяны, яшчэ калі мы ўсяліліся). І на індукцыйнай пліце, якой гадоў 10, сталі дрэнна працаваць кнопкі, што відавочна трапляе пад вызначэнне натуральнага зносу.

Аднак ён яшчэ не даў аніводнага чэка. Думаю, у яго іх і няма, інакш бы ён даўно ўжо выслаў і мы б ужо закрылі гэтае пытанне. А так ён толькі піша вялікія лісты, і ўсё.

У маіх планах — не палохацца, а ісці да канца. Я маю намер звярнуцца ў суд і гатовы пасля расказаць пра вынікі, тым больш што ў мяне ўжо ёсць досвед развязання спраў у дасудовым парадку ў Польшчы. Такія рэчы — як чэлендж: хоць і стрэсова, але цікава.

Каментары13

  • Беларус
    23.01.2025
    Малайчына, трэба вучыцца адстойваць свае правы, асабліва ў Польшчы, дзе дужа шмат жадаючых пажывіцца.
  • Nowoprokocimski
    23.01.2025
    Для практыкі гэта вельмі карысна, асабліва з такой каўцыяй.
  • Невераятныя дзікпікеры
    23.01.2025
    "Я не магу аплачваць дапамогу, прашу аказаць яе бясплатна", - двойчы сказаў ва ўжондзе айцішнічэг, які пантаваўся, што купіў кватэру. Далей чытаць не стаў.

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай37

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай37

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць