Грамадства11

У Барысаве спрабавалі прадаць з аўкцыёну старыя дрэвы без зямлі

На сайце Цэнтра прамысловай ацэнкі ў раздзеле «Аўкцыёны» выданне «Смартпрэс» заўважыла незвычайныя лоты — два «камплекты» дрэў вялікага ўзросту, якія растуць у Барысаве па адрасе вуліца вуліца Марозава, 87.

Першы лот — 78 раслін — ацэнены ў 28 170 рублёў са старту таргоў. У яго ўвайшлі драбналістыя ліпы, бальзамічныя таполі, павіслыя бярозы, два ясені, адна яблыня, адна белая вярба, а таксама кусты пузыраплодніка каліналіснага і снежнаягадніка белага.

Другі складаецца з сямі насаджэнняў: шасці ліп і пузыраплодніка. Ягоны стартавы кошт склаў 4 563 рублі.

Пры гэтым на абодва лоты цана ўжо зніжаная на 10% ад першапачатковай.

Цікава, што прадаюцца толькі самі расліны, а не тэрыторыя, на якой яны растуць. Што рабіць з такой пакупкай, незразумела.

Новаму ўласніку, калі б такі знайшоўся, давядзецца несці адказнасць за гэты зялёны куток (у тым ліку, калі нейкае дрэва абрынецца з-за ветру або па іншых прычынах), і не факт, што гэтыя насаджэнні атрымаецца ссекчы на дровы або паспрабаваць зрабіць з іх піламатэрыялы. Бо па законе «Аб раслінным свеце», калі дрэвы і кусты растуць па-за межамі прыватных падворкаў або аб'ектаў, якія належаць прадпрыемствам і арганізацыям, іх высечка без адпаведных дакументаў на дазвол забароненая.

На аўкцыён расліны трапілі як маёмасць прадпрыемства-банкрута. Там жа апынуліся і некаторыя пабудовы таго ж уласніка па тым жа адрасе, напрыклад, воданапорная вежа і падземныя складскія памяшканні.

Сам аўкцыён ужо завяршыўся, ахвотных пазмагацца за аб'екты расліннага свету не знайшлося. Аднак, як адзначана на сайце, прадавец можа выставіць лот на паўторныя таргі.

Каментары1

  • Вольга
    17.02.2025
    Чакаем на продаж паветра паміж дрэвамі.

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць8

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна12

За павольны інтэрнэт збіраюцца ўвесці вялікія штрафы — вось якія2

Салаўёў заклікае пачаць «СВА» ў Арменіі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць