Свет1010

У Літве хочуць правяраць на паліграфе іншаземцаў, якія могуць складаць пагрозу нацбяспецы

Урад Літвы ўхваліў прапанову правяраць на паліграфе іншаземцаў, якія могуць складаць пагрозу нацбяспецы. Гэта можа закрануць і беларусаў.

Улады Літвы хочуць правяраць на паліграфе замежнікаў, якія патэнцыйна могуць пагражаць нацыянальнай бяспецы. Прапанову ўжо ўхваліў ўрад, цяпер слова за парламентам.

У новы спіс, акрамя іншаземцаў, увойдуць прадстаўнікі прадпрыемстваў, а таксама асобныя людзі, якія жадаюць стаць сакрэтнымі супрацоўнікамі разведкі, пiша LRT.

Ініцыятарам прапановы стала літоўская разведка, а дакумент на разгляд вынесла Міністэрства абароны.

Цяпер асобы, якія працуюць або прэтэндуюць на працу з сакрэтнай інфармацыяй, але не з'яўляюцца дзяржаўнымі службоўцамі, вайскоўцамі, службовымі асобамі ці работнікамі ведамстваў і ўстаноў, не могуць быць правераныя на дэтэктары хлусні.

Ідэя ў тым, каб дазволіць праверку любых асоб, якія хочуць стаць сакрэтнымі супрацоўнікамі разведкі, а таксама іншаземцаў, якія патэнцыйна складаюць пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Працаваць усё будзе так: Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) дае ацэнку пагрозы, якую складае іншаземец для дзяржаўнай бяспекі, і падае заключэнні і інфармацыю Дэпартаменту міграцыі. Калі іншаземец выкліча ў ДДБ падазрэнне, то яму будзе прапанавана прайсці праверку на паліграфе.

Прапанова прадугледжвае, што калі чалавек адмаўляецца прайсці тэст на паліграфе, то дазвол на працу або доступ да сакрэтнай інфармацыі яму не выдаецца або анулюецца. Калі праверку праходзіць іншаземец, робіцца выснова пра тое, што гэта асоба складае пагрозу для бяспекі дзяржавы.

Згодна з дзейным заканадаўствам, праверку на паліграфе могуць праводзіць праваахоўныя органы, вайсковая разведка, ДДБ і Служба спецыяльных расследаванняў.

У 2024 годзе літоўскія ўлады прызналі 598 грамадзян Беларусі пагрозай для нацыянальнай бяспекі. 179 беларусам адмовілі ў выдачы ДНЖ, 232 — не працягнулі дзеянне гэтага дакумента. Дазволы на жыхарства былі скасаваныя для 175 беларусаў. Яшчэ тром не выдалі пастаянны дазвол на жыхарства, дзевяцярых пазбавілі гэтага дакумента.

Сярод прычын, па якіх беларусаў прызнаюць пагрозай — служба ў беларускай арміі або міліцыі ў мінулым, а таксама праца на стратэгічных прадпрыемствах, напрыклад, на БелАЭС.

Каментары10

  • Пакуемся на Польшчу!
    16.04.2025
    Ооо, прыехалі, хлопцы! Ім бы сваіх грамадзянаў пачаць правяраць, а яны зараз беларусаў будуць вытрасаць пытаннямі кшталту "ВКЛ - гэта літоўская дзяржава?", "Каліноўскі - герой Летувы?", "Ціханоўская - Прэзідэнтка Беларусі?"
  • бабруйчанін
    16.04.2025
    Улада " эліта" рЛетува ніяк ні ўсвядомяць Свет зменілся .Ніякай вартасці цікавасці дзля ЗША Эўразвяза балтыйскіяпры рэспублікі болей ні уяўляюць.Цікавы умоўна у будучым гэта парты і толькі дзля Беларусі ..пасля і зараз таксама. Прагматычна усвядоміць суууседзям каб у будучыне гэта ні каштавала нааашмат болей..У беларусаў нататнік на памяць амаль скончылся.
  • Света
    16.04.2025
    Науседу из кпсс не хотят проверить?

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА1

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы трэці падазраваны ў замаху на генерала ГРУ1

Ва Украіне 72‑гадовы мужчына сякерай і малатком забіў пяць чалавек — усе яны перасяленцы ад вайны11

У файлах Эпштэйна згадваецца знакамітае беларускае мадэльнае агенцтва4

За год у Польшчы выявілі каля 1400 беларусаў-нелегалаў

Народ пабег глядзець «Валадара пярсцёнкаў» па-беларуску — на некаторыя сеансы ўжо не набыць квіткі13

Цягнік Масква — Мінск спазняецца на дзве з паловай гадзіны. На адным з пераездаў ён пратараніў аўтамабіль

Рыбак злавіў пад Мінскам шчупака вагой 12 кілаграмаў2

У гарах Балгарыі за тыдзень знайшлі шэсць трупаў. Мяркуюць, што трое забілі іншых траіх. Але хто тады забіў іх саміх?

П’яны расіянін ударыў у сэрца нажом 11‑гадовую дачку, калі тая спала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА1

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць