Грамадства

1 красавіка ўводзіцца сезонная забарона на лоўлю рыбы

З 1 красавіка па 30 мая ў Беларусі будзе дзейнічаць забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы.

Як паведаміла прэс‑сакратар Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Пенязь, гэта прадугледжана правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Забарона на лоўлю рыбы дазваляе забяспечыць умовы для яе паспяховага нерасту.

У перыяд забароны дазволена толькі аматарскае рыбалоўства адной вудай з адным кручком ці адным спінінгам, які абсталяваны штучнай прынадай, з адным адзінарным, ці двайным, ці трайным кручком.

Пры гэтым лавіць рыбу дазволена ў светлы час сутак з берага.

Паводле слоў Пенязь, з 1 красавіка па 15 чэрвеня ў Беларусі таксама забараняецца лоўля прэснаводных крэветак. Акрамя таго, з 1 красавіка па 1 лістапада дзейнічае забарона на здабычу матыля: лічынак камароў‑званцоў, якія жывуць у прыдонным глеі і выкарыстоўваюцца ў якасці корму для рыбы.

Нагадаем,

штраф за незаконную рыбную лоўлю складае для грамадзян ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылады незаконнай здабычы,

для індывідуальных прадпрымальнікаў — ад 50 да 200 базавых велічынь, для юрыдычных асоб — ад 500 да 1.000 базавых велічынь. У дапаўненне да штрафу неабходна выплаціць суму, у якую спецыялісты ацэняць пакрыццё шкоды навакольнаму асяроддзю. Гэта сума разлічваецца ў залежнасці ад колькасці і віду незаконна вылаўленай рыбы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»8

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

«Спробы стварыць Лукашэнку вобраз «самага чалавечнага чалавека» толькі падкрэсліваюць крайнюю нялюдскасць сістэмы»5

У Польшчы распавялі пра затрыманага беларускага шпіёна

Што рабіць бацькам, калі іх дзіця цкуюць у школе, каб булінг не скончыўся трагедыяй? Тлумачыць псіхолаг6

Кім быў Эль Менча, самы шуканы наркабарон Мексікі, якога забілі ўчора ў ходзе спецаперацыі ў штаце Халіска1

«Калі даведаліся, што да чаго, былі ў шоку». Мінская рыэлтарка цудам выратавала дзяўчыну ад страты кватэры4

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі35

Нямецкі палітык выкрыў расійскую шпіёнку на сустрэчы Зяленскага і Мерца ў Берліне3

«Ёй казалі: «Вы прыдурваецеся?» Золатава расказала пра палітзняволеную Вольгу Чукараву з інсультам, што аслепла ў калоніі1

Маёр з Гродзенскай вобласці скраў у палка амаль мільён рублёў і сеў у турму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»8

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць