Літаратура22

«Рыбін горад» Наталкі Бабінай выйдзе па‑ўкраінску

Сёньня ў Менску ва ўкраінскай амбасадзе адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Наталкі Бабінай «Рыбін горад». Стала вядома, што хутка раман выйдзе па-украінску ў кіеўскім выдавецтве «Зелений Пес». Як пазначана ў анатацыі да кнігі, «твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце — якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня».

Беларуска‑украінскія стасункі ў галіне культуры апошнім часам разьвіваюцца вельмі плённа. Традыцыйным стаў фэст ва Ўкраіне «Беларуская вясна» — сёлета імпрэза адбудзецца ўжо чацьвёрты раз. У сьнежні ў Менску прайшоў першы фэстываль актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі «Пералаз». Шчыльна сябруюць і літаратары абедзьвюх краінаў. Распавядае Наталка Бабіна:

«Украінцы і беларусы маюць вельмі многа таго, што іх лучыць. Гэта і гісторыя, гэта і мэнтальнасьць, і мова.Таму І таму тое, што пішацца ва Ўкраіне, цікава ў Беларусі. Тое, што пішацца ў Беларусі, цікава ва Ўкраіне. Тым больш, што падзеі кніжкі «Рыбін горад» адбываюцца на Берасьцейшчыне, а Берасьцейшчына — гэта такое месца, якое лучыць украінцаў і беларусаў. І таму выдаўцы, якім я паказала гэтую кніжку, адразу зацікавіліся ёй. Дарэчы, выдаўцы — гэта браты Капранавы, выдямовыя асобы ў кіеўскім выдавецкім сьвеце. У іх мама — беларуска. Беларуская мова ў іх у сям’і як бы другая дзяржаўная мова, яны яе ведаюць, разумеюць, умеюць чытаць па‑беларуску. Таму ім было лёгка яе прачытаць і зрабіць выснову адносна зьместу гэтай кніжкі».

Дарэчы, хутка будзе пераклад «Рыбінага горада» на польскую мову.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць