З 29 сакавіка сайт dol.by пачынае трансляваць кінаафішу Мінска ў фармаце гугл-календара. Там карыстальнікі ўбачаць не толькі расклад сеансаў, але і даты прэм'ер. Гэта павінна стаць прыемным дадаткам для тых, хто плануе свае дні з дапамогай календара Google. Каляндар з'яўляецца публічным, таму любы ахвочы можа карыстацца ягонымі магчымасцямі — дастаткова зайсці на старонку dol.by/calendar.
На беларускіх кінасайтах нічога падобнага яшчэ не было. Цяпер чаканы фільм не пройдзе міма — каляндар нагадае пра яго па электроннай пошце ці праз смс.
Каментары