Меркаванні3434

Прычым казакі да Вербніцы?

На дворыку царквы з тузін пубертатных падлеткаў у чорнай форме, гыркаючы на наведнікаў «Атайдзі туда», «Раўняемся», «Атадвінцесь» , быццам бы рэгулявалі натоўп.

Сёньня я выйшаў у царкву, якая ў маім мікрараёне Малінаўцы, побач з перакрыжаваньнем вуліцаў Ясеніна і Касманаўтаў, каб пасьвянціць вярбу з нагоды Вербнай Нядзелі. І вось што мяне асабіста абурыла.

Каля царквы быў вялікі натоўп наведнікаў, якія таксама прыйшлі купіць вербных галінак і таксама іх пасьвянціць. Аднак, акрамя звычайных наведнікаў, было шмат нейкіх незразумелых дзядзькоў у незразумелай чорнай форме і без бэджаў. Частка зь іх магла быць байцамі АМАПу ці яшчэ якой спецбрыгады МУС РБ, але частка зь іх была апранута ў форму, падобную да чорнай амапаўскай, аднак з лампасамі і ў фуражках зь зяленымі аколышамі, з чаго можна было зрабіць выснову да прыналежнасьці іх да «ражаных»-казачкоў. Таксама,

на дворыку царквы знаходзілася з тузін пубертатных падлеткаў, якім «не палаген па сроку службы» нават зяпу разяваць на старэйшых, у таксама чорнай, а-ля форме, якія, гыркаючы на наведнікаў «Атайдзі туда», «Раўняемся», «Атадвінцесь»,
быццам бы рэгулявалі натоўп, а на самой справе яшчэ болей уносілі блытаніны і псавалі ўражаньне ад урачыстасьці. З гэтае нагодкі ўзьнікае некалькі пытанняў:

1) Ці не трымаюць вернікаў за быдла, якое самое ня ў стане стаць роўна, калі ідзе сьвятар і сьвенціць вярбу?

2) Ці царкоўны дворык — месца для ігрышчаў у «ражаных» і ці не блытаюць яны царкоўны двор з вайскова-спартоўным лагерам для дапрызаўнікоў ці тусоўкай ралевікоў, дзе большасьці дадзеных асобаў самае месца, беручы пад увагу іхні век?

3) Ці адпаведяе ўдзел дадзеных «ражаных» у ахове парадку дзейнаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь?

4) Які статус у дадзеных казачкоў і якое яны дачыненьне маюць да Беларусі, Беларускай Праваслаўнай Царквы і ці не зьяўляецца гэта элемэнтам палітычнай гульні, у той час калі царква павінна быць па-за палітыкай?

5) Ці ня думаюць у БПЦ, што запрашэньне на ўдзел такіх вось ражаных можа сеяць варажнечу і непрыхільнасьць сярод вернікаў? А што калі іншыя праваслаўныя захочуць апрануцца шляхтай, якая абараняла краіну ад тых казачкоў у XVII ст.?

6) Ці не зьяўляецца зьмешваньне мілітарнасьці і царкоўнасьці насьледаваньнем традыцыі тэўтнонскіх псоў-рыцараў, якія вынішчалі праваслаўных славянаў?

7) Ці нармальна для мірнай і стабільнай Беларусі прыцягненьне незразумелых парамілітарных ралевікоў для ўдзелу такіх сьвяточных урачыстасцях?

8) Чаму з аднаго боку беларуса чакае паляк-ксёндз, а з іншага поп-расеец, чаму няма беларускіх сьвятароў для беларусаў? Ці мы не зрабілі высноваў з гісторыі?

З павагай,

Каментары34

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

На Кіпры знайшлі мёртвае цела, якое можа належаць Уладзіславу Баўмгертнеру8

Беларусам загадалі больш нараджаць і жыць даўжэй. Але як вырашыць праблемы з дэмаграфіяй?11

Пры перагрузцы аўтамабіляў з ЗША беларускія мытнікі знайшлі ў грузе янота ФОТЫ1

ЗША прыпыняць выдачу толькі іміграцыйных віз

Беларускія сілавікі вучаць у сябе на базе нігерыйскі спецназ4

Фядута пра сваю «справу змоўшчыкаў»: Злавілі лохаў, якія паверылі ў тое, што змова магчымая14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць