Грамадства11

У кіроўцы аўтобуса, які ехаў з Варшавы ў Мінск, знайшлі шмат нелегальных аўтазапчастак

Кіроўцу аўтобуса, які ехаў з Варшавы ў Мінск, прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за спробу незаконнага ўвозу аўтазапчастак на тэрыторыю ЕАЭС, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.

45-гадовы грамадзянін Беларусі зрабіў у аўтобусе тайнік, каб схаваць тавар ад мытнага кантролю. Ён перасякаў мяжу праз пункт пропуску «Брэст» і сцвярджаў, што не мае нічога, што падлягае дэклараванню.

Аднак жа падчас агляду транспарту мытнікі знайшлі запчасткі — кранштэйны, клапаны, балты і іншыя дэталі — у тэхналагічнай поласці аўтобуса. Каб дабрацца да схаванага, супрацоўнікам прыйшлося зняць накрыўку, якая закрывала поласць. Агульны кошт незадэклараваных тавараў склаў каля 15 тысяч беларускіх рублёў.

Мужчына пазней растлумачыў, што яму прапанавалі перавезці гэтыя запчасткі з Варшавы за ўзнагароджанне і ён схаваў іх, каб не плаціць мытныя пошліны.

Усе запчасткі і аўтобус 2012 года выпуску, агульным коштам больш за 400 тысяч рублёў, былі канфіскаваныя да рашэння суда.

Брэсцкая мытня пачала ў дачыненні да кіроўцы адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 15.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Мужчыну пагражае штраф да 30 базавых велічынь, а таксама магчымасць канфіскацыі аўтобуса, бо артыкул прадугледжвае такую меру для транспарту, выкарыстанага для перавозкі схаванага тавару.

Каментары1

  • простите
    14.05.2025
    Извините и простите, но, ябатькам, как-то надо поддерживать, в исправном состоянии, европейские авто.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС пракаментавала агнястрэльнае раненне беларускага грамадзяніна ў Польшчы5

На Гродзеншчыне ў аварыі загінулі жанчына і гадавалае дзіця2

Прайшлі ператрусы ў офісах кампаніі Royal Partners у Мінску

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны8

Пяцярых польскіх святароў і аднаго манаха высылаюць з Беларусі4

17‑гадовага блогера Міхаіла Драгуна, які збіраў грошы для лячэння Вані Сцяцэнкі, будуць судзіць. А ягоную 37‑гадовую сяброўку — не4

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з трактарам Belarus3

Сі Цзіньпін зноў адмовіў Пуціну ў новым кантракце на расійскі газ11

Чарговая ўдзельніца «Міс Беларусь» уладкавалася на працу на СТБ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць