Вайна

Начны авіяўдар Расіі па Украіне быў найбуйнейшым з пачатку вайны

У ноч на 29 чэрвеня Расія запусціла 477 беспілотнікаў і 60 ракет па ўкраінскіх гарадах. Пад атаку трапілі і заходнія рэгіёны, аддаленыя ад лініі фронту.

Дом у Чаркасскай вобласці Украіны, пашкоджаны ў выніку расійскага авіяўдару ў ноч на 29 чэрвеня. Фота: cherkaskaODA / Telegram

Прадстаўнік Ваенна-паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат, пацвердзіў Associated Press, што атака стала «самым масіраваным авіяўдарам» з пачатку поўнамаштабнай вайны ў лютым 2022 года, піша The Kyiv Independent.

ВПС Украіны позна ўвечары 28 чэрвеня папярэдзілі, што Расія запусціла тры бамбавікі Ту-95 з вайсковага аэрадрома Аленья ў Мурманскай вобласці. Паведамлялася, што ўзляцеў расійскі МіГ-31К — рэактыўны самалёт, здольны несці балістычныя ракеты «Кінжал». Ваенна-паветраныя сілы папярэджвалі, што крылатыя ракеты накіроўваюцца ў некалькі рэгіёнаў, уключаючы Тэрнопальскую, Львоўскую і Івана-Франкоўскую вобласці на захадзе Украіны.

Паведамлялася пра шасцярых пацярпелых у Чаркасскай вобласці.

Масіраваная атака адбылася на наступны дзень пасля таго, як прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў журналістам, што Масква гатовая правесці яшчэ адзін раўнд мірных перамоў. Украінская і расійская дэлегацыі ўжо правялі дзве прамыя сустрэчы ў Стамбуле, але абмеркаванні не прынеслі асаблівых вынікаў, акрамя скаардынаванага абмену палоннымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Выбары ў Каардынацыйную раду перанясуць амаль на дзень7

Трамп заявіў пра намер забраць узбагачаны ўран з Ірана1

Акцёр Сяргей Тоўсцікаў змагаецца з цяжкай хваробай1

«Вось я сваіх дзяцей вывез»: лідар «Народнай грамады» Вільскі ўпікнуў Бабарыку за сына ў турме17

«Мне пофіг. Штрафуйце мяне, я багаты». Турыст на Гаваях кінуў камень у рэдкага цюленя — мясцовыя жыхары не даравалі21

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента4

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць