Грамадства11

Ці карыстаюцца беларускія вернікі беларускай мовай? Каталіцкі сайт падзяліўся цікавай статыстыкай

Праглядаючы статыстыку сайта, рэдакцыя выдання Katolik.life звярнула ўвагу на некаторыя паказчыкі, якія, на яе думку, гавораць пра пэўныя тэндэнцыі. Так, за апошні час знойдзены толькі адзін запыт ад карыстальнікаў на беларускай мове.

Цікавыя назіранні: ці карыстаюцца беларускія вернікі VPN і роднай мовай?

Статыстыка сайта за мінулы тыдзень паказвае, што за 7 дзён яго наведалі звыш 5 тысяч чалавек, і з іх большасць — быццам бы з Нарвегіі. Насамрэч так адлюстроўваюцца клікі з выкарыстаннем VPN, то-бок яны з Беларусі.

Год таму гэты сайт у Беларусі заблакавалі, аднак паколькі адзін з аператараў сувязі пакінуў доступ да яго з тэрыторыі краіны, то і наведаванні з беларускіх IP здараюцца. За тыдзень такіх было каля 450.

Асноўная частка чытачоў на мінулым тыдні прыйшла на сайт з Google праз запыты пра Будслаўскі фэст — клікаў па гэтых запытах было больш за 1000. І вось што тут цікавага.

Абсалютна ўсе пошукавыя запыты пра Будслаў (звыш 10 варыянтаў) былі на рускай мове. І ўвогуле, практычна ўсе запыты, па якіх наведвальнікі прыходзяць на сайт, людзі фармулююць па-руску.

За апошні час сустракаўся толькі адзін беларускамоўны запыт, па якім вернік трапіў на сайт — «чытанні дня».

Аднак нельга выключаць, адзначае рэдакцыя сайта, што запытаў па-беларуску было больш, толькі Google кепска індэксуе старонкі з беларускай мовай, таму можа і не выдаваць вынікі.

Што тычыцца пераходаў па запытах пра Будслаўскі фэст, то статыстыка сведчыць, што VPN пры пошуках быў уключаны ў невялікай часткі вернікаў. Напрыклад, па самым папулярным запыце спасылка на старонку была паказаная за тыдзень звыш 3 тысяч разоў і была размешчаная пры выдачы ў першых радках. Але толькі крыху больш за 10% змаглі перайсці па спасылцы.

Каментары1

  • %
    08.07.2025
    Гэты Гугл, калі я часам пішу па-беларуску вырашае, што гэта па-украінску. Гугл увогуле ігрнаруе беларускую мову. Што да мовы ў касьцеле. то яна ў вельмі значнай ступені беларуская. Толькі заходнія пэўныя касьцелы упарта цягнуць польскую, а далека ўсходнія падумваюць пра маскоўскую.

Цяпер чытаюць

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads8

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Завод «БелДжы» масава адклікае некаторыя свае аўтамабілі1

Мужчына з Індыі страціў у выніку катастрофы ў Саудаўскай Аравіі 18 членаў сваёй сям’і

Так на цэнтральнай плошчы Осла віталі футбольную зборную Нарвегіі ВІДЭА1

Мопсы і бульдогі могуць знікнуць праз дзесяцігоддзе3

У МНС расказалі, чаму пры пошуку Максіма Зяньковіча ў Бярэзінскім раёне ад пачатку не задзейнічалі авіяцыю10

У Брэсце люлька з рабочымі звалілася з узроўню пятага паверха

Прэм'ер Літвы: Урад абмяркуе заўтра адкрыццё мяжы з Беларуссю8

Туск: Дыверсію на чыгунцы арганізавалі двое ўкраінцаў, яны выехалі ў Беларусь37

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці цячэ ва Украіну25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads8

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць