Культура22

Сібір, як беларускія справы?

Інтэрв’ю з кіраўніком Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Чэрскага Алегам Рудаковым.

У Маскве адбыўся з’езд федэральнай нацыянальнай культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі». Чым жывуць цяпер беларусы Расіі? Як захоўваюць сваю тоеснасць? Інтэрв’ю з кіраўніком Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Чэрскага Алегам Рудаковым.

«Наша Ніва»: Сп-р Алег, якія вынікі з’езду беларусаў Расіі?

Алег Рудакоў: Калі раней ФНКА займалася прасоўваннем ідэяў эканамічнай інтэграцыі паміж РФ і РБ,, дык цяпер, калі гэтая ідэя заняпала, нарэшце пачалі займацца праграмамі па культурных традыцыяў беларускага народу. Ёсць зрухі. Гэта быў першы раз, што кіраўніцтва большасці беларускіх суполак Расіі задумаліся над пытаннем культурнага развіцця. Па-другое, ішла гутарка пра стварэнне нядзельных факультатыўных школаў па вывучэнні беларускай мовы і гісторыі.

«НН»: Наколькі беларуская мова з’яўляецца вызначальным чыннікам для беларусаў Расіі?

АР: Няма мовы — няма народу. За сваю суполку скажу, што мова з’яўляецца нашым галоўным накірункам, дзе мы робім усё дзеля таго, каб мова гучала. Спеўныя фэсты, укараненне мовы ў побытавых стасунках. Вучым і тых, хто прыйшоў да нас з трэцяга-чацвёртага пакалення беларусаў народжаных у Сiбiры і толькі прыбылых з Беларусі. Дарэчы, на з’езде, які праходзіў пераважна па-расійску, казалася і неаднаразова падкрэслівалася, што мова — вызначэнне нацыянальнай адметнасці.

«НН»: Дзякуючы чаму захаваліся беларусы Сібіры?

АР: У вёсках, утвораных беларускімi перасяленцамi падчас сталыпінскіх рэформаў, склалася парадаксальнае становішча: чым менш адукаваныя людзі, тым больш яны гамоняць па-беларуску. Чым менш іх закранула савецкая школа, тым больш яны могуць распавесці пра свае звычаі і абрады. Нават тыя, хто нарадзіўся ў Сібіры. А ў горадзе дзейнічае прынцып, «Калi ты нарадзіўся ў Сібіры, дык ты ўжо расіец, які павінны размаўляць па-расійску». Таму ў горадзе тоеснасць можа захаваць і развіць, пэўна, хутчэй пры дапамозе беларускай суполкі. У нас у Іркуцку нават утвараюцца беларускія пары: сустрэліся, пазнаёміліся падчас беларускага свята, і вось з’явіліся дзеткі. У нас у Іркуцку ўжо ёсць Рагнеда. А яшчэ пашпартныя Яны, Волі, Алесі, Багданы.

«НН»: Дапамогу з боку беларускай дзяржавы адчуваеце?

АР: Не. Напрыклад, у Іркуцку, дзе палякаў дзве з паловай тысячы, дзейнічае адразу некалькі праграмаў, фінансаваных польскім консульствам: для палякаў, якія хочуць вярнуцца на Бацькаўшчыну, праграмы па папулярызацыі польскасці. Вось выдалі кнігу (зразумела па-расійску), дзе даводзяць, што Ян Чэрскі — паляк. Нас, беларусаў, у Іркуцкай вобласці па розных падліках ад 16 да 50 тысячаў, але няма ніводнай праекту, фінансаванага з боку беларускай дзяржавы. Ды што казаць! Нават літоўцы, якіх у Іркуцкай вобласці ўсяго паўтары тысячы, маюць ажно тры праграмы.

«НН»: А з культурнай прадукцыі чаго бракуе?

АР: Падручнікаў. Вось у сібірскай вёсцы Тургенеўка, якая была утворана ў 1909 годзе беларусамi, дырэктар школы, кажа: «Толькі дайце нам беларускія падручнікі, мы самі будзем вывучаць гісторыю і мову». І яму няма чаго адказаць. Па-другое, не стае папулярна напісаных брашураў, а хоць бы і па-расійску. Не толькі для беларусаў, але і дзеля папулярызацыі беларускай гісторыі сярод іншых народаў Прыбайкалля. Скажам, каб можна было прэзентаваць яе мэру горада Іркуцка, каб ён, пачытаўшы, зразумеў лепей, што такое беларускі народ і яго традыцыі.

«НН»: У Беларусі ідзе распрацоўка заканадаўчай базы па сувязі з суайчыннікамі. На вашую думку, што павінна зрабіць беларуская дзяржава ў гэтым кірунку?

АР: Стварыць міністэрства па сувязі з суайчыннікамі, якое будзе мець паўнамоцтвы і мець пэўны бюджэт, які будзе накіраваны на беларускія суполкі за мяжой і запрашэнне беларусаў замежжа (як шараговых беларусаў, так і творчыя калектывы) у Беларусь. Я цалкам разумею, што сёння беларуская дзяржава толькі пачынае ўсведамляць, што трэба працаваць і ўзаемадзейнічаць са сваёй дыяспарай. Гэта першы крок. Але сёе-тое можна зрабіць і цяпер, пакуль структураў па працы з суайчыннікамі фактычна не існуе. І вялікіх выдаткаў на гэта ня трэба: накіраваць у Расію навукоўцаў, каб правесці канфрэнцыю па беларускай гісторыі, або артыста з выступамі. І Беларусь не такая ўжо бедная краіна.

«НН»: Сп-р Алег, якое пачуцці апаноўваць вас на Бацькаўшчыне?

АР: На Бацькаўшчыне адназначна лепей дыхаецца — у нас у Сібіры клімат цяжэйшы (смяецца). Па-другое, во толькі што бацькі званілі з Полаччыны, казалі, каб прыязджаў, бо трэба дровы секчы, а адмовіць жа бацькам немагчыма. Па-трэцяе, прыязджаючы ў Беларусь, робіцца шкада, што не гучыць беларуская мова. Па прыездзе я тут жа пераходжу на беларускую мову: у краме, ва ўстановах. І часам здараюцца выпадкі, калі мяне не толькі не разумеюць пэўнага слова, але яшчэ і патрабуюць, каб я размаўляў па-расійску.

* * *

29 красавіка Алег Рудакоў азначае дзень нараджэння. Рэдакцыя «Нашай Нівы» віншуе спадара Алега і жадае яму моцнага здароўя, натхнення і плёну ў працы.

Чытаць яшчэ: Вільня, як беларускія справы?

Каментары2

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы27

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Еўракамісія аштрафавала Х за непразрыстасць і птушачку, «якая ўводзіць у зман». Ілан Маск заклікаў распусціць ЕС9

Летась беларускія каталікі атрымалі двух новых біскупаў. Іх стыль і паводзіны вельмі адрозніваюцца ад таго, што прывыклі бачыць5

«Свяціла восем гадоў». Беларус са Шчучыншчыны расказаў, як пайшоў ваяваць за Расію1

У Лондане актывісты закідалі пірагом і крэмам карону Брытанскай імперыі3

У 21vek.by адкрылася першая афлайн-крама1

На ўзбярэжжы ПАР імкліва выміраюць з-за голаду афрыканскія пінгвіны2

На могілках пад Ваўкавыскам ціха згніла старажытная драўляная царква2

У Дзятлаве жыве блогер-мільённік, які раскруціўся праз мастацтва5

«Новая версія дактрыны Манро ад Трампа». У чым сутнасць новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы27

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць