Грамадства

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Мужчына пагадзіўся папрацаваць у свае выхадныя, але задаўся пытаннем, ці законна гэта, піша «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу ФПБ.

Ілюстрацыйны здымак

Паводле слоў мужчыны, які звярнуўся з такім пытаннем, ён працуе з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 18:00. Прапанову выйсці на працу таксама ў суботу і нядзелю супрацоўнік прыняў і нават паведаміў пра гатоўнасць напісаць пісьмовую згоду пра гэтую дамоўленасць. Аднак перш вырашыў пацікавіцца ў прафсаюзнай арганізацыі, ці законна гэта.

На гэтае пытанне галоўны прававы інспектар працы Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Ілона Парафенюк адказала адмоўна.

— Не, неправамерна, паколькі наймальніку ў дадзеным выпадку варта кіравацца часткай 8 артыкула 136 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якой наймальнік абавязаны прадаставіць работніку выхадныя дні не пазней чым за шэсць рабочых дзён запар, — патлумачыла спецыяліст.

Парафенюк таксама дадала, што, у адпаведнасці з нормай часткі 8 артыкула 136 ПК, абавязак наймальніка па прадастаўленні выхадных дзён узнікае незалежна ад рэжыму рабочага часу супрацоўніка, а таксама ад выражэння ім адпаведнай пісьмовай згоды.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць