Грамадства22

На Камароўскім рынку пасля мадэрнізацыі адкрылі мясныя рады

Пра значны фронт работ на рынку яго генеральны дырэктар паведаміў у ліпені. Прычым абнаўленні закрануць усю гандлёвую прастору. 

Мясныя рады — першы этап, і ён ужо завершаны, пішуць «Мінск-Навіны».

— Апошні раз халадзільныя вітрыны на мясных радах змянялі ў 2013 годзе, — удакладнілі прадстаўнікі Камароўскага рынку. — Да пачатку мадэрнізацыі на працягу двух гадоў праводзілася падрыхтоўчая работа па распрацоўцы дызайн-праекта, тэхнічнай дакументацыі, тэндараў. Прынцыпова важны момант: работы праводзяцца паэтапна, каб не дастаўляць дыскамфорту ні прадаўцам, ні пакупнікам. Гандаль не павінен стаяць на месцы.

На першым этапе абноўленыя 46 месцаў, дзе прадаюць мясную прадукцыю. Сваёй чаргі чакаюць яшчэ 47, а таксама 22 месцы пад птушку і 12 — для экзатычных гародніны і садавіны. Змены закранулі як візуальны, так і ўнутраны складнік.

— У новых вітрынах значна больш месца, — адзначыла прадавачка Жана Стрыжак. — Гэта пытанне зручнасці, у тым ліку і для пакупнікоў. Вугал агляду палепшыўся. Няма неабходнасці складаць піраміду, каб усё змясцілася.

Каментары2

  • А
    29.10.2025
    Не мясныя рады, а мясныя шэрагі.
  • Ёсік
    29.10.2025
    Таму і ялавічына адразу падаражэла, кумпяк 32 рублі, амаль, як у кароне. Але кумпяк не вельмі, жорсткае мяса.

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»7

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі добраахвотнік атрымаў статус інваліда вайны ва Украіне. Гэта першы выпадак, які стаў вядомы3

Жанчына дапамагла беларускаму ўцекачу незаконна перайсці мяжу — праз гэта ёй адмовілі ў польскім грамадзянстве. Што вырашыў суд7

У Маскве забілі і расчлянілі школьніка. Яго парэшткі кінулі ў сажалку12

Трамп, Пуцін, гомасэксуальныя кантакты і іншыя брудныя намёкі — у ЗША апублікавалі 20 тысяч файлаў Эпштэйна36

Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся пад Мінскам2

Кіраўніца Euroclear: Калі ЕС вырашыць канфіскаваць расійскія актывы, мы звернемся ў суд29

«Заробак у тры разы вышэйшы, чым дома». Беларус расказаў, як папрацаваў у Егіпце на будаўніцтве АЭС3

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ18

Трагедыя на Гомельшчыне: два 18‑гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ, аўтамабіль разарвала на часткі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»7

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць