Свет

Адзін беларускі рубель прадаюць на аўкцыёне за $78. Чаму так дорага?

Чарговы незвычайны лот з Беларусі на Ebay. Выданне MYFIN заўважыла, што сотню капеечных манет спрабуюць прадаць за $78. Прычым гэты ж прадавец выставіў аналагічны лот і за $689,99.

Калі хочаце купіць толькі адну капейку, будзьце гатовыя заплаціць каля $2

Прадавец знаходзіцца ў ЗША, абяцае дастаўку за 2—3 дні (яна будзе каштаваць дадаткова $5).

Чаму за беларускія капейкі хочуць столькі грошай?

Па каментар выданне звярнулася да нумізмата — вось што адказаў Сяргей Колбун:

— У гэтым лоце няма нічога эксклюзіўнага: ні браку, ні спецыяльнай серыі. Гэта звычайныя манеты. Прываблівае толькі тое, што яны не былі ва ўжытку, а таксама тое, што іх адразу сто штук. Хутчэй за ўсё, прадавец разлічвае альбо на замежнікаў, якія ніколі не бачылі нашых капеек, альбо на перакупнікаў, якія потым будуць прадаваць іх даражэй паштучна. Указаны адрас адпраўкі — USA. Магчыма, высокая цана праз тое, што гэтыя манеты вельмі далёка ад краіны абарачэння. Але нягледзячы на ўсё гэта, думаю, цана на гэты лот непамерна завышаная.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Пяціразовая розніца: параўналі тарыфы на ЖКП для «дармаедаў» і тых, хто працуе5

«У лісце чыгункі ні слова праўды». Хлопца з інваліднасцю па зроку высадзілі з цягніка, хоць у яго бясплатны праезд12

Сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску перавысіў 1800 даляраў2

Апаненты Ціханоўскай збіраюцца стварыць свой орган, каб легітымна прадстаўляць беларускі народ65

Сярэдні гадавы заробак у ЕС вырас на 5,2%, лідзіруе Люксембург. Літва і Эстонія ў сярэдзіне спісу4

Беларус выратаваў у Польшчы жанчыну, што танула ў ледзяной вадзе2

Іран пачынае «пасеў аблокаў», каб змагацца з наступствамі самай сухой восені за апошнія 50 гадоў1

Пад Мінскам пачалі будаваць дом з 18‑метровымі студыямі. Цэны стартуюць ад 35 тысяч даляраў2

Чыноўнікі пракаментавалі нашумелую навіну пра бальніцу ў Гомельскай вобласці. Кажуць, што не закрылі — проста перанеслі на 30 км2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць