Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны
Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу.

«Калі не браць у разлік твае лаянкі, сумняваюся, што хто-небудзь атрымаў восем гадоў за пасты ў сацсетках пра Бучу. Але мы прывыклі да хлусні. Лічу, твае лаянкі з-за адмены шматразовых віз — цяпер не атрымаецца ездзіць туды-сюды без новай падачы, дысыдэнт ты наш», — напісаў былы прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес у сацсетцы X у адказ аднаму з карыстальнікаў у дыскусіі пра шэнгенскія візы для расіян, піша «Медуза».
Ільвесу адказаў Ілля Яшын, якога ў снежні 2022 года абвінавацілі ў распаўсюдзе «фэйкаў» пра армію з-за стрыму пра Бучу і асудзілі на восем з паловай гадоў калоніі.

«О, сапраўды? Ты сумняешся? Цудоўна!» — напісаў Яшын.
Допісы пра Бучу ў сацсетках не раз станавіліся падставай для крымінальных спраў. Напрыклад, да васьмі гадоў асуджаная медсястра Вольга Меньшых, якая напісала два пасты, адзін з якіх быў прысвечаны гадавіне дэакупацыі Бучы.
-
Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros
-
М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму
-
Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары
Тоомас Хендрик Ильвес родился 26 декабря 1953 года в столице Швеции Стокгольме. Согласно опубликованной статье в газете «Молодёжь Эстонии» от 14 апреля 2000 года, со ссылкой на посла Австрии в Эстонии Петера Пильца, отец Ильвеса служил в СС, об этом заявил сам Ильвес будучи министром иностранных дел
Бабуля і маці нарадзіліся у Петербургленінград рускія..
Як беларусу бальшавікі = нацысты адзін... эстонскія таксама