Грамадства22

Сілавікі змогуць прыпыняць плацежныя аперацыі пры падазрэнні на продаж наркотыкаў

Следчы камітэт і Міністэрства ўнутраных спраў атрымаюць права прыпыняць плацежныя аперацыі, калі ёсць падазрэнне, што яны звязаныя з продажам наркатычных або псіхатропных рэчываў. Гэта прадугледжана ўказам Лукашэнкі, падпісаным 13 лістапада.

Фота ілюстрацыйнае. Скрыншот з відэа

Згодна з указам, Нацыянальны банк будзе арганізоўваць інфармацыйны абмен паміж сілавікамі і пастаўшчыкамі плацежных паслуг. Мэта гэтага абмену — своечасова паведамляць пра аперацыі, якія могуць быць звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў.

У выпадку атрымання адпаведнай інфармацыі Следчы камітэт і МУС змогуць прыпыняць расходныя аперацыі на тэрмін да 10 сутак.

Гэтая мера, як мяркуецца, дазволіць спыняць магчымыя фінансавыя злачынствы яшчэ на этапе іх здзяйснення і больш эфектыўна прадухіляць распаўсюджванне наркотыкаў.

Каментары2

  • Банкір
    13.11.2025
    У плацёжных даручэннях у Прызначэнні пляцяжа няўжо пішуць: за наркатычныя рэчывы па лік-фактуры N133 ад 18.10.2025, ПДВ - 20%? Шчэ адзін пункт, як тваю фірму могуць на 10 содняў на карачкі паставіць.
  • Вольга
    13.11.2025
    Слабавікі атрымалі "законны" інструмент кашмарання любога белбізнэсу - на карысць сваю альбо сям'і. І адкупіцца будзе немагчыма - бо "падазрэнні" могуць узнікнуць зноў у любы момант. Белбізнэс заўсёды даіўся - а цяпер пачне давацца.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць