Свет11

У Чачні пабудуюць праваслаўны сабор імя князя Уладзіміра ў раёне імя Пуціна

Праваслаўная царква будзе пабудаваная пасярэдзіне вялікага пешаходнага бульвару, які злучае дзве мячэці.

У сталіцы Чачні горадзе Грозным, у раёне імя Уладзіміра Пуціна, заклалі капсулу з граматай сабора князя Уладзіміра. Пра гэта паведаміў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

«У цэнтры раёну, які носіць імя прэзідэнта Расіі У. У. Пуціна, асвячоны новы сабор у гонар святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра — хрысціцеля Русі і нябеснага заступніка кіраўніка нашай краіны. Яго ўзвядзенне нацэленае падкрэсліць пераемнасць духоўных традыцый, умацаваць культурнае і міжканфесійнае адзінства жыхароў рэспублікі. У падмурак сабора закладзеная капсула з граматай», — гаворыцца ў паведамленні мэрыі Грознага.

Царква будзе пабудаваная пасярэдзіне вялікага пешаходнага бульвару, які злучае дзве мячэці, піша ТАСС. Яна будзе разлічаная на больш чым 550 прыхаджан, агульная плошча складзе каля 442 кв. м. Пабудаваць сабор хочуць у 2026 годзе.

Акрамя таго, раней паведамлялася, што ў сярэдзіне 2027 года запланаваная здача ў эксплуатацыю раёну Пуціна, піша Astra. Першую лінію раёну з 30 шматкватэрнымі дамамі адкрылі 7 кастрычніка, ён займае плошчу 300 га і разлічаны на 150 000 жыхароў.

Каментары1

  • Бязбожная марнасьць
    17.11.2025
    Ахвяры з крывавых рук і грэшнага эга не падабаюцца Богу, якімі б грандыёзнымі яны ні былі.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны16

Пра што можа расказаць унікальная кафля, вывезеная з раскопак у Навагрудку ў Піцер20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць