Грамадства11

Адвакат патлумачыў, калі бацькі абавязаны здаваць грошы ў школе, а калі — не

З пачаткам навучальнага года многія бацькі зноў сутыкнуліся з просьбамі здаць грошы «на патрэбы школы» — ад рамонту да куплі фіранак і тэхнікі.

 Адвакат Дзмітрый Вашкель нагадаў, што заканадаўства Беларусі гарантуе бясплатную агульную сярэднюю адукацыю, а школы фінансуюцца з бюджэту і спонсарскай дапамогі. Пра гэта піша «Мінская праўда».

Паводле слоў юрыста, бацькоўскія зборы можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі:

  • патрэбы школы — мэбля, тэхніка, рамонт. Гэтымі пазіцыямі ўстанова павінна забяспечвацца за кошт бюджэту;

  • патрэбы класа — сурвэткі, вада, прысмакі на святы і іншыя дадатковыя дробязі.

Збіраць грошы на патрэбы класа мае права толькі бацькоўскі камітэт, а пытанні фінансавання патрэб школы можа вырашаць выключна папячыцельскі савет. Любое ўнясенне сродкаў застаецца добраахвотным, падкрэслівае адвакат: бацькі самі вызначаюць суму і могуць пералічваць яе па квітанцыі на рахунак школы. Усталёўваць мінімальныя або максімальныя парогі нельга.

Калі на бацькоў аказваюць ціск або патрабуюць абавязковыя плацяжы, юрыст раіць звяртацца са скаргай да дырэктара, у аддзел адукацыі, выканкам, Мін­адукацыі або ў пракуратуру.

Каментары1

  • Очэнь інцярэсна...
    06.12.2025
    А здаваць як сцеклатару, хто вырашаець? Дырэктар ці бацькоўскі камітэт?

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў6

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?9

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі66

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету14

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў6

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць