Вайна

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі 9 снежня паведаміла пра смерць брытанскага вайскоўца ва Украіне. Ён загінуў падчас «трагічнага няшчаснага выпадку», назіраючы за выпрабаваннямі новай абарончай зброі ўдалечыні ад фронту, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: Libkos / AP

Асабістыя даныя вайскоўца, яго званне і дакладныя абставіны здарэння не раскрываюцца. Таксама невядома, якое менавіта ўзбраенне выпрабоўвалася.

Кіеў пакуль не даваў дадатковай інфармацыі, аднак у лістападзе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведамляў пра выпрабаванні новай зброі, прызначанай для зніжэння эфектыўнасці расійскіх кіраваных авіябомбаў.

Дакладна не вядома, ці гэта зусім новая сістэма, ці мадэрнізацыя ўжо наяўных сродкаў супрацьпаветранай абароны.

Каментары

Цяпер чытаюць

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызначаны паслом у Расіі2

Прызначаны новы міністр фінансаў3

Боты абверглі наяўнасць смогу ў Мінску. Пачытайце: смехата!7

Кучынскі: Частка Офіса Ціханоўскай будзе працаваць у Польшчы. Але дыпламатычная акрэдытацыя ў Літве захоўваецца5

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай5

Кляймо «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага выпаліў адзін з хірургаў у данецкай бальніцы18

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

Уіткаф абяцае Украіне пасля вайны эканамічны цуд5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць