Раніцай 11 снежня на тэрыторыі прыватнага падворка ў Гомельскім раёне ў металічнай бочцы, напоўненай вадой, знайшлі загінулага мужчыну, паведамляе Таварыства ратавання на водах.

Супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта дасталі цела пенсіянера 1950 года нараджэння.
Як паведамляецца, мужчыну знайшоў сусед: ён знаходзіўся ў бочцы аб’ёмам 200 літраў галавой уніз. Пасля знаходкі сусед адразу паведаміў пра здарэнне ў раённы аддзел міліцыі.
Каментары