Свет77

У Кіеве памёр дворнік, які закрыў сабой дзіця, у якое страляў тэрарыст

Медыкі суткі змагаліся за жыццё Аляксандра Пергі, але выратаваць яго не ўдалося.

Ён стаў сёмай ахвярай стралка, які ўчыніў тэракт 18 красавіка.

Мясцовыя жыхары кажуць, што дзядзя Саша заўсёды пасміхаўся і дапамагаў навакольным. У яго застаўся кот, якога Аляксандр прытуліў. Суседзі абяцаюць прыгледзець за гадаванцам, піша «Настоящее время».

Аляксандр заклікаў саджаць у двары фруктовыя дрэвы, каб яны радавалі цвіценнем і пладамі. Зараз дрэвы пасадзяць у ягоны гонар.

У суботу, 18 красавіка, мужчына з карабінам у руках выйшаў на вуліцу ў Галасееўскім раёне непадалёк ад цэнтра Кіева і стаў страляць, затым уварваўся ў супермаркет, дзе захапіў закладнікаў. Усяго загінулі сем чалавек, у тым ліку сямейная пара, што гуляла з сынам падлеткам. Дзядзя Саша закрыў сабой 12‑гадовага Арцёма, але сам трапіў пад кулі галасееўскага стралка. Ён атрымаў цяжкія раненні печані, кішэчніка і страўніка.

Тэрарыста застрэлілі.

Каментары7

  • Мыш
    23.04.2026
    Светлая памяць смеламу чалавеку, спачывай у спакою!
  • Зброя - неад’емны атрыбут грамадзяніна
    23.04.2026
    Затое паліцыя разбеглася а простым людзям нельга мець зброю
  • Грамадзянін
    23.04.2026
    Зброя - неад’емны атрыбут грамадзяніна, уяўляю як прахожыя на вуліцы дастаюць пістплеты і ідэальна вызначаюць хто агрэсар і як яго ліквідаваць без ахвяр. На гэта не кожны трэніраваны паліцэйскі здольны. Вяялікая верагоднасць што ахвяр можа быць болей калі ў кожнага прахожага агнястрэл зброя.

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет23

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет23

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць