Грамадства44

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны

На сайце бясплатных аб’яў знайшлася вельмі цікавая прапанова. Сама рэч нічога асаблівага не ўяўляе: кофта як кофта. Але вось прычына продажу апісана вельмі самабытна, піша Blizko.by.

Кацярына з Наваполацка, якая хаваецца пад псеўданімам Flow, прадае мужчынскі швэдар за 15 рублёў і суправаджае яго такім апісаннем:

«Мужчынская кофта. Брата забралі ў армію, таму прадаю яго рэчы, пакуль ён не вярнуўся. Цёплая, зручная, яму падабалася, таму прадаю танней, чым яна каштуе. Увогуле бясплатна б аддала, але збіраю на адваката, каб ён не ўступіў у спадчыну і застаўся з голай д***й».

У гэтай жа дзяўчыны ёсць яшчэ некалькі лотаў, і ўсе яны апісаныя жыва, з агеньчыкам і непадробным жыццёвым досведам.

Вось жакет: «Мой рост 165, памер сорак другі. Але нібыта на мне глядзіцца добра, так што думаю, падыдзе. Але на бірцы пазначаны 44 памер, хоць ён больш падобны на аверсайз. Напэўна, ваўняны, але я прагульвала ўрокі працы, таму не ўпэўненая. Пасля мыцця не разваліўся».

А вось музычная калонка: «Я калонкай увогуле не карысталася. Дастала з каробкі толькі каб сфатаграфаваць. Гучыць выдатна, проста мне яна не патрэбная, а грошы патрэбныя».

Каментары4

  • Хрыч
    23.05.2026
    Беларус,беларусу,беларус ))
  • 453543
    23.05.2026
    Тут цікава не тое, што яна ГЭТА робіць, а цікава ЧАМУ яна гэта робіць. Ясна, як дзень, што яна вельмі-вельмі пакрыўджана на брата, і робіць гэта усё дэманстратыўна, з вызавам і абідай, на нервах. Пытанне - ЧАМУ? Што ён такога дрэннага ёй зрабіў? Вось гэта цікава было б ведаць.
  • нуу
    23.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку7

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку7

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць