Музыка

Конкурсу выканаўцаў «Віцебск‑2010» выйграў Дамір Кеджа з Харватыі

Уладальнікам Гран‑пры ХІХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск‑2010», які праходзіў на фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» стаў Дамір Кеджа з Харватыі.

Уладальнікам Гран‑пры ХІХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск‑2010», які праходзіў на фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» стаў Дамір Кеджа з Харватыі.

На праведзенай ў Віцебскай абласной філармоніі цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу Даміру Кеджа былі ўручаны Гран‑пры ў памеры $10 тыс., спецыяльны прыз «Ліра», а таксама дыплом уладальніка Гран‑пры конкурсу. Першую прэмію конкурсу журы пад старшынствам народнай артысткі Украіны Таісіі Павалій прысудзіла Лашу Рамішвілі з Грузіі, які ўсяго два балы ўступіў пераможцу. Яму дасталіся $6 тыс., прыз «Ліра» і дыплом.

Другую прэмію конкурсу журы падзяліла паміж Анаіт Шахбазян з Арменіі і ўкраінкай Інай Воранавай, а трэцюю прэмію — паміж Дзінарай Султангаліевай з Казахстана, Дзянісам Вяршэнкам з Беларусі і Ёцэ Панавым з Македоніі.

Лаша Рамішвілі ўдастоены прыза імя Уладзіміра Мулявіна.
Ён прысуджаецца за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, вобразнасць і эмацыянальнасць у адлюстраванні ў творах, што выконваюцца, аўтарскай тэмы. Спецыяльныя прызы Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы «Лепшаму выканаўцу эстраднай песні ад Рэспублікі «Беларусь» і «Лепшаму выканаўцу эстраднай песні ад Расійскай Федэрацыі» атрымалі Дзяніс Вяршэнка і Ганна Малышава. Міждзяржаўны фонд супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД узнагародзіў Дзінару Султангаліеву і Анаіт Шахбазян сертыфікатам на права запісу сольнага альбома. Астатнія канкурсанты атрымалі званні дыпламантаў ХІХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск‑2010», а таксама вялікую колькасць прызоў ад спонсараў.

Упершыню ў гісторыі фестывалю «Славянскі базар» і конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» уладальнікам Гран‑пры стаў прадстаўнік суверэннай Харватыі.

Пераможца конкурсу прыме сёння ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця ХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

У ХІХ Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск‑2010» прымалі ўдзел 19 канкурсантаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

35‑гадовую айцішніцу з Брэста асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна5

Мінчукі купілі абанемент на платную паркоўку, а яе занесла снегам1

Пратэстоўцы ў Іране ўпершыню за некалькі дзён змаглі датэлефанавацца за мяжу і расказаць пра сітуацыю ўнутры краіны3

У Тайландзе будаўнічы кран упаў на пасажырскі цягнік. Загінулі прынамсі 22 чалавекі

Названыя самыя пераацэненыя славутасці Еўропы12

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА67

Ва Украіне антыкарупцыйныя органы прыйшлі з ператрусамі ў офіс партыі Юліі Цімашэнка8

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць