Навука і тэхналогіі11

Сонечная энергія становіцца таннейшай за атамную

Новыя амерыканскія мадэлі сонечных батарэяў вылучаюцца выдатнай эфектыўнасцю.

Вучоныя Універсітэта Дзюка (прыватны даследчы ўніверсітэт у Паўночнай Караліне) падлічылі, што новыя сонечныя ўстаноўкі абыходзяцца танней, чым новыя атамныя станцыі.
Паводле матэрыялаў сайта theenergycollective.com, цяпер не застаецца нагод для павелічэння інвестыцый у атамную энергію ў шкоду сонечнай, а з сённяшняга дня атамная энергія можна перастаць быць прыярытэтнай.

У Паўночнай Караліне кошт атамнай энергіі складае 16 цэнтаў за кілават‑гадзіну (энергія, неабходная для працы дзесяці 100‑ватных лямпачак цягам гадзіны), у той час як кошт сонечнай энергіі складае 14 цэнтаў. Трэба ўлічваць, што Паўночная Караліна не «сонечны» штат, а таму ў рэгіёнах, дзе большасць дзён у годзе сонечныя, кошт будзе значна ніжэйшы.

Даследаванні праводзіліся ў адказ на агрэсіўнае лабіяванне з боку атамнай індустрыі, якая імкнецца пазіцыянаваць сябе як найбольш выгадную па ўзроўні выкіду вуглякіслага газу ў атмасферу.

Па прагнозах навукоўцаў універсітэта Дзюка, у наступнае дзесяцігоддзе сонечная энергія стане самай таннай і даступнай.

«Безумоўна, сонечная энергія самая экалагічна чыстая. У паўночных штатах можна сустрэць шмат сонечных батарэяў на дахах», — зазначыў Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, фізік‑ядзершчык па спецыяльнасці.

Але навуковец і палітык звяртае ўвагу на факты: на сённяшні момант у ЗША 100 ядзерных рэактараў працуюць ды 6 новых будуюцца.

«Пакуль што сонечныя батарэі былі значна даражэйшыя за атамныя станцыі», — пракаментавала Валянціна Брылёва, адказная за сувязі з грамадскасцю Інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў у Соснах. Валянціна Брылёва адзначае, што на пачатковым этапе вытворчасць сонечных батарэяў шкодная — неабходна атрымаць чысты крэмній, а гэта не вельмі экалагічна чыстая працэдура.

Беларускія навукоўцы лічаць выкарыстанне сонечных установак для Беларусі не самым выгадным. Такі варыянт можа быць прадстаўлены толькі як лакальны, дадатковы. Станіслаў Шушкевіч сумняецца ў магчымасці пабудаваць эфектыўныя сонечныя ўстаноўкі ў Беларусі, бо не кожны год будзе сонечным, як сёлетні.

Валянціна Брылёва звяртае ўвагу на адрозныя шляхі падлікаў. Можна па‑рознаму ўлічваць эксплуатацыю, сабекошт паліва, тэрміны выкарыстання ды выдаткі на будаўніцтва. Невядома, як амерыканскія даследчыкі падлічвалі кошт кілават‑гадзіны, якія параметры прасумавалі. Тэрмін прыдатнасці атамнай станцыі можа быць да 60 гадоў. Сонечную батарэю трэба замяняць праз 25 гадоў. Вонкавы паліўны цыкл у эксплуатацыі атамнай станцыі вельмі танны. Аднак пры падліках эфектыўнасці атамнай энергіі ўлічваюць немалыя выдаткі на ўтылізацыю адкідаў. Пры разліках, напрыклад, кошту вугальнай энергетыкі такія параметры не ўлічваюцца.

Каментары1

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома1

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Манашку ў Італіі арыштавалі за сувязь з мафіяй. Якія функцыі яна выконвала?1

Колерам 2025 года стане Mocha Mousse2

«Трэба купляць латарэйны білет». Стваральнік кампаніі Flo падзяліўся сакрэтам поспеху2

Віцебскага доктара будуць судзіць за «рэабілітацыю нацызму». Яго страшна збілі пры затрыманні6

Ці законна весці відэаназіранне за кватэрай, калі здаеш яе пасутачна?4

Вялікабрытанія раскрыла буйную міжнародную сетку па адмыванні крыптавалюты для ўзбагачэння Крамля і аперацый расійскіх шпіёнаў у Еўропе1

Яўген Андрэйчык расчараваўся ў палітычным актывізме: Я больш не працую з Беларуссю75

Кіроўцаў будуць па-новаму папярэджваць пра камеры хуткасці1

Мінчанка пазнаёмілася на вуліцы з двума мужчынамі і атрымала трынаццатую судзімасць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома1

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →