Няхай табе не сніцца Пальма дэ Маёрка... Лепш проста паехаць туды адпачыць
Ні табе бандэрасаў, ні сантыментаў.
Да гэтага лета востраў з песні Шуфуцінскага быў для мяне сімвалам раскошы і элітарнасці. Нездарма тут абзавяліся «лецішчамі» Майкл Дуглас, Клаўдзіа Шыфер, Міхаэль Шумахер ды ці мала яшчэ якія знакамітасці.Маёрка — таксама ўлюбёнае месца летняга адпачынку іспанскай каралеўскай сям’і (манархі не здрадзілі традыцыі і сёлета). А тамтэйшыя парты літаральна кішаць шыкоўнымі яхтамі… Аднак нішто не перашкаджае адпачыць тут і простаму смяротнаму беларусу. Скажу больш, Мінск яшчэ можа паспрачацца з Пальмай у элітарнасці! Хіба можна ў нас набыць ананас ці манга за 1200 рублёў? А скажам, касцюм адной іспанскай маркі, які прадаецца ў беларускай сталіцы за 700 тысяч, дастаецца жыхаркам сталіцы Балеарскіх астравоў усяго за 120 тысяч у пераліку на нашыя. Ну і хто з нас шыкуе?..
Карацей, прывучаныя да ашчаднасці суровым беларускім побытам, у падарожжах мы таксама аддаём перавагу
Ні табе бандэрасаў,
ні сантыментаў
У горадзе Гаўдзі мы можам дазволіць сабе літаральна некалькі вольных гадзін. За гэты час трэба паспець купіць білеты на паром да Маёркі (натуральна, туды дастаўляе і самалёт, але ж
Чуткі пра вар’яцкі прыгожых іспанцаў дужа перабольшаныя. Шпацыруеш па набярэжнай, а насустрач — адны Бандэрасы… Як бы не так! Можа, таму што Барселона — горад касмапалітычны і іншаземцаў тут больш, чым абарыгенаў? — так мы з сястрой суцяшаем сябе. Не ведаючы яшчэ, што ў больш «іспанізаванай» Навары нас чакае тое самае…
Не падаюцца іспанцы і надта гасціннымі. Без асаблівага энтузіязму адказваюць на пытанні тыпу «як прайсці да бібліятэкі». Камарэрас у кавярнях — і ўвогуле нахабныя. Але непрыемны сэрвіс не здольны сапсаваць неверагодна смачную паэйю з рысу і морапрадуктаў, якая падаецца проста ў патэльні — кажуць, ад гэтага слова і пайшла назва стравы. Іншая версія — больш рамантычная: бедны рыбак не мог асыпаць раскошнымі падарункамі ўпадабаную дзяўчыну, затое прыгатаваў для яе вельмі смачную страву проста са свайго ўлову. «Для яе»
Аднак усе дробныя непрыемнасці цьмянеюць на фоне сапраўднай непрыемнасці ў аўтобуснай касе. Часу ў мяне хіба толькі на тое, каб схапіць білеты і панесціся ў порт. І ўсё б нічога, калі б не даўжэзная чарга ў касу. Чамусьці толькі ў ёй адной можна набыць білеты — усё як у нас, бачыце. З такой не тое, што сёння на лайнер да Маёркі не паспееш — нават праз два тыдні на самалёт да Мінска спазніцца можаш. Таму спрабую прыкінуцца шлангам — прайсці без чаргі, ну, цёмная іншаземка, што зробіш. Мо гэты «ход» і быў фатальным… Як бы там ні было, дзядок у касе кажа: «Толькі калі з чаргой дамовішся». Пачынаю ўгаворваць, і хоць іспанскую мову вучу не так даўно — з восені — паверце, я падключыла ўсё красамоўства, на якое толькі была здольная. Аднак сэрца «гарачага мача» застаецца ледзяшом: не даслухаўшы маю слёзную гісторыю, ён хутчэй усоўваецца ў акенца. Абыякавымі да майго ўпрошвання застаюцца і людзі за ім, не ўдастойваюць адказам і наступныя — толькі моўчкі прысоўваюцца бліжэй да сваіх папярэднікаў. Бачце, дружныя якія, сцяной стануць, абы не пусціць! Самай большай «праявай пачуццяў» у адказ на мае просьбы стала «Мяне гэта не датычыцца» ад жанчыны сярэдніх гадоў. «Эх вы, а я за вас яшчэ на мундзіялі хварэла!» — голасна крычу…
У тамтэйшым інфапункце, дзе аказваюць усялякую падтрымку іншаземным небаракам, выбачліва паціскаюць плячыма: «Не, ў касу дакладна не прапусцяць, вось калі б у вас была картка Vіsа»… На шчасце, такое дасягненне цывілізацыі ў мяне ёсць. «Ну і навошта вы там усе стаіце — незразумела», — прыгаворваю я, раздрукоўваючы свой электронны білет у найбліжэйшай
Прапушчаная Беларусь
Усе цяжкасці нібыта мінуліся,
Халадзільнік да вострава
Аднак я забягаю наперад, да Маёркі яшчэ трэба дабрацца. А гэта — тая яшчэ прыгода! Лайнер, які за шэсць гадзін «дамчыць» нас уначы да вострава мары, — ну проста «Тытанік». Памеры яго ўражваюць: толькі паспяваеш праводзіць позіркам дзясяткі фур, якія заязджаюць у грузавы адсек. Упершыню мой
Ахапіць неабдымнае
Марское паветра, бірузовая вадзічка і белы пясочак усё ж валодаюць сапраўды гаючымі ўласцівасцямі. Прастуду здымае як рукой. І прачынаецца звыклая цікаўнасць да ўсяго — месцаў, людзей, культуры.
Месцы на Маёрцы — проста райскія. Хвалістыя абрысы вострава ствараюць неверагоднай прыгажосці бухты. Адчуванне астраўляніна — чароўнае: пачуццё нейкай адасобленасці, лакальнасці, ізаляванасці ад свету не пакідае. І вельмі прыемнае, трэба сказаць, гэтае пачуццё! Маёрка — невялічкая: літаральна за пару гадзін можна праехаць яе ўздоўж ці ўпоперак. Мы ж едзем даўжэй, усяму віной маё штохвіліннае жаданне выскачыць з машыны і ахапіць неабдымнае, прагна глытнуць горнага паветра, зірнуць уніз са стромкага краю зямлі. Казачны серпантын да Са Калобра завуць гальштукам, бо дарога настолькі звілістая, што перасякае сама сябе. Ад усяго ўбачанага перахоплівае дыханне, здаецца, можна памерці ад гэтай прыгажосці. Пра прыгажосці — у асобным артыкуле…
Людзі… Востраў кішма кішыць турыстамі. Больш за ўсё немцаў і англічан. Прычым адпачываюць яны ў асобных «рэзервацыях»: Пальму аблюбавалі першыя, а суседні дробны гарадок Магалуф — другія. Адпачынак «чапурыстых» брытанцаў на Маёрцы выглядае куды больш жудасна, чым папойка рускіх у Крыме! Бесцырымонныя ў сваіх заляцаннях «джэнтльмены» ператвараюць свой і чужы адпачынак у дэбош. Кажуць, гэта
Аргенціна ў Іспаніі
Нашы сябры — аргенцінцы, якія палову кожнага года праводзяць у Іспаніі. Так мы даведваемся адразу пра дзве культуры. І шчыра вам скажу, ментальнасць і звычкі аргенцінцаў імпануюць мне куды больш. З усіх напояў, якія ўтрымліваюць алкаголь, яны аддаюць перавагу піву. Ну могуць сабе дазволіць адзін кактэйль «Куба лібрэ» (ром з колай ды сокам лімону) за вечар, а калі хто ў кампаніі папросіць другі, яму адразу ж грамадскае ганьбаванне: «Bоrrасhо!», — крычаць (ці бо п’яніца). Увогуле ж яны вельмі сардэчныя, адкрытыя, прыязныя і дружныя. Уявіце сабе трох братоў, якія ажаніліся, у іх жонак — свае браты і сёстры, таксама жанатыя, — і ўсё гэта адна вялікая сям’я. Выручка і ўзаемадапамога для іх настолькі ж натуральныя, як і штодня папіваць матэ ў коле сяброў. Пра гэту традыцыю — наступным разам больш падрабязна. А пакуль яшчэ адно пацвярджэнне таварыскасці аргенцінцаў. У іх ёсць нават Дзень сябра, калі ўсе дораць адно аднаму падарункі і святкуюць з размахам. Сёлетні Дзень сябра прайшоў… з беларускімі дранікамі! За лічаныя секунды аргенцінцы размялі цэлую гару беларускага пачастунку, толькі за вушамі трашчала! Дзень сябра — традыцыя,
Каментары