Эканоміка33

У Беларусі працягвае зніжацца рэалізацыя гарэлкі

Рэалізацыя гарэлкі ў Беларусі ў студзені—жніўні 2010 года знізілася на 2,1% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Паводле звестак Белстата, продаж гарэлкі склаў 7 млн. 339,1 тыс. дал, а яе частка ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю — 43,6% (у студзені—жніўні 2009 года — 46,8%). Скарачэнне рэалізацыі гарэлкі адзначаецца з кастрычніка 2009 года.

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту ў студзені—жніўні склала 12,3%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на суму 3 трлн. 923,5 млрд. рублёў.

Піва за восем месяцаў года прададзена на 23 млн. 31,8 тыс. дал, што на 23,5% больш, чым за такі ж перыяд 2009 года. Яго частка ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 13,7% (у студзені—жніўні 2009 года — 11,6%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана на 1 млн. 78,2 тыс. дал (на 29,7% больш), вінаградных він — 1 млн. 917,2 тыс. дал (на 16,6% больш), пладовых він — 11 млн. 532,5 тыс. дал (на 4% больш). Пладовыя віны занялі 30,9% у аб'ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—жніўні 2009 года — 31,1%).

Каньяку і брэндзі прададзена 174,2 тыс. дал (на 23,6% больш), ігрыстых він і шампанскага — 734,3 тыс. дал (на 7,7% больш), слабаалкагольных напояў — 902,1 тыс. дал (на 5,1% менш).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Чым займаецца ўнук вядомага кампазітара і аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка?1

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць