Кіно1111

Эмір Кустурыца: Будучыня — у салодкай дыктатуры

Сербскі рэжысёр назваў Лукашэнку «моцнай асобай».

«Моцнай асобай» назваў Аляксандра Лукашэнку сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца.

«Гэта была сустрэча з вельмі моцным чалавекам. Можа быць, камусьці гэта не падабаецца, але гэта вельмі моцная асоба», — заявіў Кустурыца 10 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску, падзяліўшыся ўражаннем аб сустрэчы з Лукашэнкам, якая адбылася напярэдадні.

«Гэта была вельмі прыемная сустрэча, — сказаў рэжысёр. — Я памятаю яго яшчэ з тых часоў, калі ён падтрымаў наш народ падчас бамбёжак, і за гэта я яму вельмі ўдзячны.

Я яму сказаў, што мне падабаецца арыгінальнасць гэтай краіны, і распавёў аб эканамічных тэорыях адносна краін, якія пераходзяць з камунізму і сацыялізму ў капіталізм.

Паводле гэтай тэорыі, наколькі павольней краіна рухаецца ў бок капіталізму, настолькі лепш гэтай краіне».

«Я вялікі прыхільнік вашай краіны, бо яна вельмі акуратна прымае капіталізм у свае шэрагі,
— заявіў Кустурыца. — І вельмі разумна гэта робіць, бо капіталізм — гэта змрок. І яшчэ таму, што маленькія славянскія краіны ствараюць вялікае славянскае братэрства. Я думаю, што ў вас з намі, у сербаў і беларусаў, ёсць вельмі шмат добрага».

Рэжысёр прызнаўся, што прытрымліваецца левых, інтэрнацыянальных поглядаў, верыць у добрых людзей, ва ўтапічную карціну свету — і ўсё гэта «супярэчыць тэндэнцыям сучаснага свету». «Атрымліваецца, што я вяду карабель супраць ветру», — адзначыў ён.

«У сваёй вёсцы я стварыў свой уласны горад з дрэва, які шмат хто заве няправільнай вёскай, — расказаў Кустурыца. — Гэта горад, у якім існуюць усе атрыбуты горада антычнай Грэцыі — там ёсць свой кінатэатр, царква, крама, амфітэатр, лазня. Я там граданачальнік. У гэтым горадзе няма выбараў, няма дэмакратыі.

Там проста ўсе адзін аднаго любяць, таму няма патрэбы ў дэмакратыі. Тып кіравання ў маім горадзе можна назваць салодкай дыктатурай».

Кустурыца лічыць, што «менавіта ў такім ладзе кіравання горадам ляжыць будучыня чалавецтва». «Існуе два вынікі новага кіравання светам: таталітарызм, які будзе апошняй ступенню капіталізму, ці ўлада Кітая. І у адным, і другім выпадку не будзе дэмакратыі. Таму мая тэорыя — вялікае абяцанне будучыні чалавецтва. Я думаю, што будучыня — у так званай салодкай дыктатуры», — заявіў Кустурыца.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі84

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць15

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі84

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць