Грамадства2323

Удзельнікаў мітынгу вылічылі праз тэлефон

Людзей, якія былі на плошчы 19 сьнежня, супрацоўнікі міліцыі ўжо вылічылі праз мабільныя тэлефоны і цяпер запрашаюць іх на гутарку ў РУУС.

Як паведаміў у інтэрвію «Комсомольской правде в Белорусии» начальнік Фрунзенскага РУУС Менску Алег Гайдукевіч, гэта адбываецца ў рамках пачатай крымінальнай справы.

«Неабходна вызначыць, хто браў актыўны ўдзел у масавых беспарадках, а хто апынуўся на плошчы выпадкова. Таму, калі вам патэлефанавалі з РУУС,

то баяцца ня трэба — гэта не азначае, што вас абавязкова прыцягнуць да адказнасьці».

Спадар Гайдукевіч сказаў, што пратакол не складаецца, проста бярэцца тлумачэньне.

«Але ў выпадку неабходнасьці чалавеку могуць выпісаць позву ў якасьці сьведкі».

Міліцэйскі чыноўнік ня раіць адмаўляцца ад такой гутаркі і кажа, што «першапачаткова адвакат не патрэбны».

Праваабаронца Гары Паганяйла патлумачыў у інтэрвію «КП», што

«чалавек можа адмовіцца ад такой гутаркі».

«Можна настойваць, каб вас выклікалі позваю. У аддзяленьне міліцыі можна пайсьці разам са сваім адвакатам ці прадстаўніком».

Каментары23

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць