Міліцыі ўдалося знайсці труп прадаўца дарагой іншамаркі, які знік у Мінску разам з машынай 19 лістапада 2010 г. Пра гэта паведамілі ў праваахоўных органах.
Цела Андрэя Барысава было знойдзенае ў лясным масіве каля вёскі Гузгалаўка на паўднёвым усходзе Мінскага раёна. У гэтай мясцовасці праходзіць аўтадарога Мінск — Гомель.
Нагадаем,
«Андрэй быў дома, калі яму патэлефанавалі людзі, якія захацелі паглядзець аўто. Ён адразу ж выехаў, — расказвала жонка зніклага Аксана. — Потым Андрэй не здымаў трубку, а ўначы тэлефон стаў недаступны. Знікла і машына.У той жа вечар мы напісалі заяву ў міліцыю. Ужо потым стала вядома, што Андрэю тэлефанавалі з таксафона метро «Каменная Горка».
Абвестку пра продаж сваёй іншамаркі
Крымінальную справу расследуе гарадская пракуратура.
На датычнасць да знікнення прадаўца іншамаркі правяраецца група расійцаў. Аднаго ўдзельніка злачыннай групы затрымалі на тэрыторыі Беларусі, трох — у РФ.
Каментары