Грамадства

Тэрміновыя дэбаты па Беларусі пройдуць у ПАРЕ 27 студзеня

Рашэнне прынята сёння бюро арганізацыі

27 студзеня на сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) пройдуць дэбаты па сітуацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Рашэнне аб правядзенні дэбатаў прынята 24 студзеня бюро ПАРЕ,

паведамляе прэс-служба ПАРЕ.

Просьбу аб правядзенні тэрміновых дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі падала 13 студзеня старшыня ліберальнай групы дэпутатаў ПАСЕ Ан Брасер. Плануецца, што падчас дэбатаў выступіць дакладчык ПАРЕ па Беларусі фінскі дэпутат Сініка Хурскайнен. Па выніках дэбатаў чакаецца прыняцце рэзалюцыі.

Нагадаем, у 1993 годзе беларускі парламент атрымаў статус спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ, але ў лістападзе 1996-га пазбавіўся яго пасля канстытуцыйнага рэферэндуму, які значна пашырыў паўнамоцтвы прэзідэнта.

У чэрвені 2009 года на сесіі ПАРЕ было прынята рашэнне вярнуць статус спецыяльнага запрошанага беларускаму парламенту ў выпадку, калі Беларусь увядзе мараторый на смяротную кару. Аднак у красавіку 2010 года ПАРЕ прыпыніла кантакты з Беларуссю на высокім узроўні ў сувязі з недастатковым прагрэсам краіны ў сферы адпаведнасці стандартам Рады Еўропы. Прычынай для такога рашэння стала прывядзенне ў выкананне ў Беларусі двух смяротных прысудаў, у той час як скаргі гэтых асуджаных разглядаліся ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як яму ў калоніі перадалі велікодную булку і чаму гэта было небяспечна3

У наступным годзе розніца паміж Вялікаднямі складзе цэлыя пяць тыдняў

Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў2

18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў2

61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Петэр Мадзьяр не выключыў перамоваў з Пуціным6

Знайшоўся пашпарт Статкевіча1

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць