Грамадства1010

Назарбаеў зразумеў «сігнал народа»

і застанецца ва ўладзе ў Казахстане, пакуль яму дазваляе здароўе.

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў паабяцаў заставацца ва ўладзе столькі, колькі яму дазволяць «здароўе і сілы». Сваё рашэнне ён прыняў пасля таго, як «зразумеў сігнал народа»: трэба працаваць далей.

«Калі мне дазволяць здароўе і сілы, калі будзе падтрымка народа, я буду працаваць, колькі мне дазволяць. Мы павінны ўсімі сваімі сіламі служыць нашаму народу», — заявіў у пятніцу Назарбаеў, выступаючы на сумесным пасяджэнні палат парламента з штогадовым пасланнем да народа.

Цяперашні тэрмін паўнамоцтваў Назарбаева, які стаў прэзідэнтам яшчэ ў 1990 г., заканчваецца ў 2012 г. «Я збіраўся прыняць удзел у выбарах прэзідэнта 2012 года», — прызнаў кіраўнік дзяржавы.

Цэнтрвыбаркам Казахстана 27 снежня 2010 г. зарэгістраваў ініцыятыўную групу па правядзенні ў краіне рэферэндуму аб падаўжэнні паўнамоцтваў прэзідэнта да 6 снежня 2020 г.

Як адзначыў Назарбаеў, у падтрымку рэферэндуму было пададзена больш за 5.000.000 подпісаў — прыкладна дзве траціны электарату краіны.

«Я зразумеў сігнал народа: не пакідай пасаду, працягвай далей працаваць», — сказаў прэзідэнт, дадаўшы, што «нягледзячы на тое, што я не кароткі час працую на гэтай пасадзе, заўсёды народ быў разам са мной».

Казахстанскія парламентарыі раней звярталіся да кіраўніка дзяржавы з заклікам прызначыць рэспубліканскі рэферэндум па пытанні аб зменах у канстытуцыю, якія прадугледжваюць магчымасць падаўжэння на рэспубліканскім рэферэндуме прэзідэнцкіх паўнамоцтваў першага прэзідэнта і лідэра нацыі. Але Назарбаеў сваім указам адхіліў прапанову парламента. Аднак дэпутаты на сумесным пасяджэнні палат парламента пераадолелі вета кіраўніка дзяржавы па пытанні падаўжэння яго паўнамоцтваў да 2020 года без выбараў праз рэферэндум і прынялі папраўкі ў канстытуцыю аб правядзенні рэферэндуму. У сваю чаргу Назарбаеў не падпісаў прынятыя папраўкі і накіраваў іх у Канстытуцыйную раду.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць