Здарэнні

Перакрыты канал пастаўкі псіхатропных рэчываў з Прыбалтыкі

Правяраючы аператыўную інфармацыю аб датычнасці мінчука да незаконнага распаўсюду наркотыкаў, супрацоўнікі сталічнага наркакантролю перакрылі канал пастаўкі псіхатропных рэчываў.

Першапачаткова па падазрэнні ў распаўсюдзе метамфетаміну ў поле зроку міліцыянтаў трапіў 35-гадовы мінчанін. Пры больш дэталёвай аператыўнай адпрацоўцы высветлілася, што апошнім часам ён неаднаразова наведваў Ліду, адкуль, відавочна, і прывозіў у сталіцу зелле.

Падчас правядзення далейшых аператыўных мерапрыемстваў 8 сакавіка ўжо ў самой Лідзе быў затрыманы як сам сталічны кур’ер, так і двое яго мясцовых змоўшчыкаў. Характэрна, што тройцу затрымалі з доказамі злачынства, пачдас агляду ў іх была канфіскаваная сур’ёзная партыя метамфетаміну вагой 60 грамаў.

Як высветлілася, адзін з затрыманых жыхароў Ліды быў грамадзянінам Літвы. Ён і наладзіў пастаўку псіхатропаў спачатку ў Ліду, а затым і ў Мінск.

Фрунзенскім РУУС распачатая крымінальная справа па арт. 328 ч. 3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і псіхатропаў»), усім тром падазраваным пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 13 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец2

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец2

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць