Улада5757

Шушкевіч назваў Раманчука здраднікам, Мілінкевіча — «падсадной качкай»

Ён укрыўдаваў на склад канферэнцыі ў Варшаве.

Палітычнае крыло апазіцыі працягвае перацягванне коўдры. З чарговай гучнай заявай выступіў Станіслаў Шушкевіч.

Нагодай стала руцінная канферэнцыя «Як дэмакратызаваць Беларусь?», якую арганізавалі Польскі інстытут міжнародных спраў і пасольства Брытаніі ў Польшчы. Сустрэча адбудзецца 23 сакавіка ў гатэлі «Bristol» у Варшаве. Склад удзельнікаў канферэнцыі выклікаў у сайта «Хартыя-97» «шок». Ён піша «Імі сталі старшыня Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч і былы кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук». Пракаментаваць выбар удзельнікаў канферэнцыі сайт папрасіў першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча.

Той у выразах не перабіраў:

«Я пра такіх, з дазволу сказаць, «палітыках» як Раманчук наогул гаварыць не хачу. Баязлівец і здраднік, не кажучы ўжо пра тое, што непісьменны эканаміст.
Ягонае шчасце, што я не заўважыў, што ён ехаў са мной на днях у адным вагоне ў Вільню, інакш бы абавязкова плюнуў бы яму ў твар. Здрадзіць ўсім, уключаючы свайго кіраўніка Анатоля Лябедзьку, шэфу партыі, ўзвесці паклёп на кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і ягоную жонку Ірыну Халіп… І зараз яны ў турме, а гэты здраднік раз’язджае па канферэнцыях. Яму каяцца трэба за тое, што ён зрабіў, усё жыццё!»

Знаходзіць Шушкевіч добрыя словы і для Мілінкевіча. Той, на ягоную думку, «зруйнаваў Партыю БНФ, а пасля АГП, працуе як «падсадная качка» Лукашэнкі».

«Як можна было запрашаць такіх людзей абмяркоўваць такія важныя пытанні? Гэта амаральна і абразліва для беларускага народа», — заяўляе Шушкевіч.

Заявы, што Раманчук

«непісьменны эканаміст» не без пікантнасці гучаць на сайце, дзе яго нядаўна рэкламавалі як найлепшага патэнцыйнага прэм’ер-міністра і аднаго з трох «сапраўды апазіцыйных» кандыдатаў («Саннікаў — прэзідэнт, Раманчук — прэм’ер»).
Што да Мілінкевіча, то яго ў свой час з удзелам Шушкевіча абралі адзіным кандыдатам ад апазіцыі.

Канферэнцыя ў Варшаве зойме ўсяго некалькі гадзін.
Такія мерапрыемствы звычайна маюць на мэце «зверку гадзіннікаў». Для еўрапейцаў гэта нагода пачуць, што думае беларускае грамадства пра бягучы момант, а для беларусаў — выказаць прыярытэты дня.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць