Грамадства

У Салігорску забаранілі пікеты ў Дзень Волі

Салігорскія ўлады не дазволілі мясцовым грамадскім актывістам правядзенне пікетаў 25 сакавіка, прымеркаваных да Дня Волі.

Сябра кампаніі «Гавары праўду» Мікалай Шаравар прасіў дазволіць пікет у гэты дзень каля гарадскога ўнівермага з мэтай «выказаць падтрымку палітычным зняволеным Рэспублікі Беларусь».

Мерапрыемства было забаронена з-за адсутнасці асобнага ліста з абавязальніцтвам заяўніка. Сам Мікалай Шаравар лічыць гэтае рашэнне супрацьпраўным, бо ў сваёй заяўцы ён падрабязна распісаў, што бярэ на сябе ўсе абавязальніцтвы па забеспячэнню грамадскака парадку і бяспекі падчас пікетавання.

— Калі б мясцовыя ўлады хацелі забяспечыць права грамадзян на правядзенне сходаў, дык скантактаваліся са мною для ўрэгулявання ўсіх фармальнасцяў. Аднак яны проста знайшлі чарговую надуманую нагоду для абмежавання жыхароў гораду ў правах, — перакананы актывіст кампаніі «Гавары праўду».

Уладзіміру Шыла, які падаваў асобную заяўку на правядзенне пікетавання ў адмыслова адведзеным мясцовымі ўладамі пад гэтыя мэты стадыёне «Будаўнік», таксама адмовілі ў правядзенні масавага мерапрыемства. Матывам для забароны стала нібыта «правядзенне прац па рэканструкцыі стадыёна» у гэты час.

— Гэта чарговае абсурднае рашэнне ўладаў. Літаральна на днях на стадыёне будзе матч «Шахцёра». Адкуль там узяцца рэканструкцыі. Да таго ж заяўка была пададзена на 18:00, калі ўжо скончаны працоўны дзень і аніякіх прац быць не можа. І ўвогуле, калі ў адведзеным самімі ж уладамі месцы пад масавыя мерапрыемствы немагчыма зладзіць пікет, дык хай прапаноўваюць іншае месца, а не забараняюць мерапрыемства. Гэта абавязак дзяржавы — забяспечыць сваім грамадзянам права на публічнае выказвавнне сваіх думак, права на масавыя сходы, — не згаджаецца з рашэннем салігорскага выканкаму Уладзімір Шыла.

Адказнасць за парушэнне права салігорцаў на правядзенне сходаў грамадскія актывісты ўскладаюць на выконваючага абавязкі старшыні Салігорскага выканкаму Аляксандра Лазука і кіраўніка справамі выканкаму Галіну Яскевіч, чые прозвішчы стаяць пад адмовамі ў правядзенні пікетаў у Дзень Волі.

Адзначым, што акрамя вышэйзгаданых пікетаў мясцовыя ўлады не задаволілі просьбу Салігорскай гарадской арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» аб правядзенні сімвалічнай дыктоўкі па беларускай мове ва ўстановах і прадпрыемствах горада і раёна 25 сакавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?13

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?13

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць