Дэмакратычны актывіст Юры Сілкін звярнуўся ў Жодзінскі гарадскі выканкам з просьбай дазволіць правядзенне пікетаў у падтрымку палітычных зняволеных 19 і 25 сакавіка. У правядзенні пікету 19 сакавіка было адмоўлена.
Пікеты планавалася праводзіць на пляцоўцы побач з крамай «Універсам», самым буйным гандлёвым прадпрыемствам, размешчаным у цэнтры горада. Заяўнік пікетаў Юры Сілкін браў на сябе ўсю адказнасць за забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі падчас акцыі.
Аднак незадоўга да 19 сакавіка дэмактывіст атрымаў ліст ад
Пакуль не атрыманы адказ на заяўку аб правядзенні пікета ў падтрымку палітвязняў 25 сакавіка. Таму яшчэ застаецца слабая надзея на тое, што жодзінцы ўсё ж змогуць прадэманстраваць сваю салідарнасць са змешчанымі пад варту на афіцыйна дазволеным уладамі пікеце.

Каментары