Расіяне Брэус і Гапонаў не будуць абскарджваць прысуд па справе 19 снежня
Расіяне Арцём Брэус і Іван Гапонаў не будуць абскарджваць прысуд. Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на Гапонава. «Я вырашыў не абскарджваць прысуд, каб усё гэта хутчэй скончылася», — сказаў ён.
Нагадаем, расіяне былі аштрафаваныя мінскім судом за ўдзел у так званых «масавых беспарадках» на плошчы Незалежнасці 19 снежня мінулага года. Кожны мусіў заплаціць па 17,5 млн рублёў (амаль па 6 тысяч долараў).
Тэрмін падачы касацыйнай скаргі на прысуд заканчваецца 21 сакавіка.

Каментары